Кулакоўскі Аляксей 

Аляксей Мікалаевіч Кулакоўскі нарадзіўся 24 снежня 1913 года ў вёсцы Кулакі Старобінскага (цяпер Салігорскага) раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Бацькі яго ўвесь час жылі ў вёсцы, да Савецкай улады мелі 3 дзесяціны зямлі. У 1924 годзе іх гаспадарцы прырэзалі яшчэ 3 гектары, і справа палепшылася - сям'я стала лічыцца серадняцкай. У 1930 годзе бацькі ўступілі ў калгас.

Скончыў пачатковую школу, некаторы час памагаў бацькам па гаспадарцы. У 1924 годзе здаў экзамены ў 5 клас сямігодкі, але далей вучыцца не выдалася, бо школа была далека ад вёскі. Трэба было наймаць кватэру ў горадзе, вазіць туды харчаванне, а бацькі не маглі дапамагаць. Таму А.Кулакоўскі працаваў у гаспадарцы. У 1929-1930 гг. займаўся ў Рагачоўскай прафшколе, пасля заканчэння якой некалькі месяцаў узначальваў арцель бондараў у Касцюковіцкім раёне. Потым супрацоўнічаў у лімавіцкай раённай газете “Камуна” (1931-1934), быў адказным сэкратаром жлобінскай газеты “Шлях сацыялізма” (1934), намеснікамзагадчыка аддзела сельскай моладзі ў рэдакцыі “Чырвонай змены”. 

У 1936-1939 гг. вучыўся ў Мінскім настаўніцкім інстытуце, пасля заканчэння якога быў выкладчыкам мовы і літаратуры ў Цяцерынскай школе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Увосень таго ж года яго прызвалі на службу ў Савецкую Армію. У час Вялікай Айчыннай вайны быў камандзірам узвода, камандзірам роты, удзельнічаў у баях. Быў тройчы паранены. У 1953-1958 гг. рэдагаваў часопіс “Маладосць”.

Пісаць пачаў яшчэ да вайны, друкаваў у газеце нарысы, замалёўкі. Але сталай літаратурнай працай заняўся пасля дэмабілізацыі. Першае апавяданне “Мой сын” было смешчана ў вераснёўскім нумары часопіса “Беларусь” (1945). У 1947 г. выйшаў у свет зборнік апавяданняў “Сад”. Былі выдадзены кнігі: аповесць “Гартаванне” (1949), зборнік апавяданняў “Новыя сустрэчы” і кніжка апавяданняў для дзяцей “На возеры” (1950), зборнік апавяданняў і аповесцей “Хораша ўзыходзіць сонца” (1952). У аповесці "Дабрасельцы" выкрыў дэмагогаў і кар'ерыстаў, за што паплаціўся пасадай галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць".

Аповесць "Мы тут жывем" прысвяціў будаўнікам Салігорска. Да праблемы суадносін урбанізацыі і традыцыйных маральных устояў пісьменнік звярнуўся ў цыкле апавяданняў "Салігорскія эцюды" (1953-1958). У кніге "Родныя шыроты" – з мешчана дакументальную аповесць з аднайменнай назвай, якую Аляксей Кулакоўскі прысвяціў салігорцам, будаўнікам, шахцерам, учарашнім калгаснікам. Раман "Васількі" таксама пра беларускіх шахцёраў.

Раман “Расстаёмся ненадоўга” (1955), “Незабыўнае рэха” (1956), апавяданні і аповесць “Нявестка”, якая стала прыкметнай з'явай у літаратурна-грамадскім руху, які пачаўся ў другой палове 1950-х гадоў, давала бой розным чыноўнікам-кіраўнікам. Па матывах аповесці драматург Андрэй Макаёнак напісаў кінасцэнарый мастацкага фільма “Шчасце трэба берагчы” – пастаўлены ў 1958 годзе.

Із пад яго пяра вышлі ў свет аповесці “Да ўсходу сонца” (1957) і “Тут я жыву” (1960), раман “Сустрэчы на ростанях” (1962), зборнік апавяданняў і аповесцей “Першае чаканне” (1965), аповесць “Расце мята пад акном” (1966), збор прозы “Чыстая мураўка” і “Твой шлях перад табою” (1968).

Самым значным творам за чвэрць стагоддзя творчага шляху А. Кулакоўскага стала дылогія - раманы "Расстаемся ненадоўга" і "Сустрэча на ростанях". Пісаў яе празаік больш за 10 гадоў.

На радзіму А.Кулакоўскага неаднойчы прыязджаў Іван Шамякін. Пісьменнік і сам наведваўся ў родную вёску штомесяц, калі не часцей. На яго вачах рос Салігорск, адбываліся змены ў псіхалогіі людзей. I ў друку з'яўляюцца нарысы А.Кулакоўскага пра землякоў, якія будуюць калійныя камбінаты і новы горад - у прыватнасці нарысы "Зоркі салігорскія", "Салігорцы" і аповесць "Тут я жыву". Творы Кулакоўскага перакладзены на многія замежныя мовы. Багатая перакладчыцкая дзейнасць і самага пісьменніка. Ён перакладаў творы рускіх, узбекскіх, украінскіх пісьменнікаў. Зрабіў літаратурны запіс кнігаі Васіля Іванавіча Казлова, Героя Савецкага Саюза, імя якого носіць адна з вуліц Салігорска - “Людзі асобага складу”. Выдадзена ў 1952 г.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі “Знак Пашаны” і медалямі. Пахаваны на Мінскіх Усходніх могілках. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1974), Член Саюза Пісьменнікаў Беларусі (1947).

Творы Аляксея Кулакоўскага

Творы, якія адзначаны * не знаходзяцца ў фондах бібліятэк Салігорска і Салігорскага раёна

Кнігі


У часопісах і зборніках


Аб жыцці і творчасці Аляксея Кулакоўскага 

Успаміны пра А. Кулакоўскага

Фотаархіў

Кнігі А.Кулакоўскага