Кудраўцаў Іван Фёдаравіч (28.06.1922–26.05.2004), нарадзіўся ў вёсцы Сыцянец Салігорскага раёна Мінскай вобласці. У сялянскай сям’і.
У 1939 годзе скончыў Старобінскую сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт БДУ.
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, эвакуіраваўся ў Мардоўскую АССР. У 1941–1942 гадах працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Саранскім раёне. У лютым 1942 мабілізаваны ў Чырвоную Армію, ваяваў на Заходнім, Варонежскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх і Ленінградскім франтах (1942–1945).
Пасля дэмабілізацыі ў лістападзе 1945 года вярнуўся на вучобу ў БДУ, які скончыў у 1948 годзе. Паступіў у аспірантуру пры БДУ. У 1954 годзе абараніў кандыдатскую дысертацыю па творчасці К. Чорнага, працаваў літаратурным супрацоўнікам, загадчыкам аддзела ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва”(1947–1955), адказным сакратаром часопіса «Беларусь”(1955–1965), старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР (1965– 1970), загадчыкам літаратурнай часткі Белдзяржфілармоніі (1971–1974), старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1974–1988).
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі, граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Друкавацца пачаў у 1947 годзе – рэцэнзіі на кнігі Д. Кавалёва і Н. Тарас. Даследаваў жыццё і творчасць К. Чорнага, Я. Коласа, З. Бядулі, П. Глебкі, А. Гурло. Аўтар манаграфіі «Кузьма Чорны : ідэі і вобразы ў творчасці» (1956), літаратурных нарысаў. Склаў у сааўтарстве з У. Агіевічам падручнікі «Кніга для чытання ў 2 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952), школьныя падручнікі па беларускай мове. Аўтар рамана «Разгневаная зямля» (1984). У 1948– 1949 гады працаваў над перакладам 18-га тома Збора твораў У. І. Леніна (1950).
Творы, якія адзначаны * не знаходзяцца ў фондах ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка»
Агіевіч, У. Кніга для чытання ў 2 класе школ рабочай і сельскай моладзі : падручнік / У. Агіевіч, І. Ф. Кудраўцаў. – Мінск, 1952.
Кудраўцаў, І. Ф. Мая вайна : з памяці здабытае / Іван Фёдаравіч Кудраўцаў. – Мінск : Мастацтва, 2002. – 246, [2] с.
Кудраўцаў, І. Ф. Кузьма Чорны : жыццё і творчасць / Іван Фёдаравіч Кудраўцаў. – Мінск, 1968.
Кудраўцаў, І. Ф. Кузьма Чорны : ідэі і вобразы ў творчасці / Іван Фёдаравіч Кудраўцаў. – Мінск, 1956.
Кудраўцаў, І. Разгневанная зямля : раман / Іван Кудраўцаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 286 с.
*Иван Кудрявцев. Глазами Фронтовика / Иван Кудрявцев ; перевод с бел. Евгения Коршукова // Неман. – 2004. – № 6. – С. 124– 131.
Творы, якія адзначаны * не знаходзяцца ў фондах ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка»
Іван Кудраўцаў // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 307–308.
Іван Кудраўцаў// Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2012 года : бібліяграфічны паказальнік : I паўгоддзе. – Мінск, 2011. – С. 49–51.
Іван Кудраўцаў // Пісьменнікі Савецкай Беларускія : кароткі біябібліяграфічны даведнік. – Мінск : Беларусь, 1970. – С. 404.
*Иван Федорович Кудрявцев : к 90-летию со дня рождения / Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Белорусский государственный аграрный технический университет ; [составили : Л. С. Герасимович, А. В. Крутов]. – Минск : БГАТУ, 2012. – 75 с. : ил., порт.
Коршуков, Е. Правда о войне : о книге И. Кудрявцева «Мая вайна : з памяці здабытае» / Евгений Коршуков // Неман. – 2003. – № 2. – С. 174–175.
Кудраўцаў Іван // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. – Мінск : БелЭН, 1993. – Т. 3. – С. 442–445.
Кудраўцаў Іван Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. : Г. П. Пашкоў і інш.. – Мінск : БелЭН, 1999. – Т. 8. – С. 558.
Кудраўцаў Іван Фёдаравіч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. –Мінск, 2004. – С. 495.
Кудраўцаў Іван Фёдаравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал. : І. П. Шамякін і інш. – Мінск : Беларус. Сав. энцыклапедыя, 1987. – Т. 3. – С. 148–149.
Кудрявцев Иван Фёдорович // Минская область : энциклопедия : в 2 т. / редкол. : Л. Ф. Крупец, Г. П. Пашков и др. – Минск : БелЭН, 2007. – Т. 2. – С. 238.
Кудрявцев Иван Фёдорович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол. : Г. П. Пашков и др. – Минск : БелЭН, 2007. – Т. 4. – С. 334.
Мазур, Т. Роднаму краю адданы : да 90-годдзя з дня нараджэння І. Ф. Кудраўцава, ураджэнца Салігорскага раёна / Тамара Мазур // Строитель Солигорска. – 2012. – 21 мая. – С. 5.
Песняр зямлі Салігорскай : да 90-годдзя з дня нараджэння І. Ф. Кудраўцава : рэкамендац. бібліяграф. дапаможнік, прысвеч. пісьменніку-земляку / Даведачна-бібліяграфічная служба ; склад. Н. С. Засінец, В. А. Марыніч. – Салігорск : Салігорская РЦБ, 2012. – 12 с. – (Нашы землякі).
Хамицевич, Н. Иван Федорович Кудрявцев (1922–2004) : писатель-земляк, критик, литературовед / Наталья Хамицевич // Шахцёр. – 2024. – 27 июня (№ 26). – С. 3.