Аркадзь Змітравіч Чарнышэвіч (08.08.1912–11.08.1967), нарадзіўся ў вёсцы Кулакі Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
3 малых год памагаў бацькам весці гаспадарку. У 1928 г. скончыў Старобінскую сямігодку. У 1930 г. бацьку раскулачылі і адправілі на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала, а сям'ю вывезлі ў Качоўскі раён Комі-Пярмяцкай акругі. А. Чарнышэвіч працаваў у пасёлку Янчэр рабочым на лесараспрацоўках, загадчыкам мясцовай крамы, настаўнічаў. У 1940 г. скончыў завочна Кудымкарскі педтэхнікум. Да 1950 г. жыў у Пермскай вобласці, настаўнічаў у вясковых школах. Пасля 1950 г. вярнуўся на радзіму, быў прызначаны дырэктарам пачатковай школы ў вёсцы Насовічы на Свіршчыне (цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобласці). 3 1954 г. жыў у Радашковічах, потым пераехаў у Мінск. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1954 г. Узнагароджаны медалём.
Літаратурную дзейнасць пачаў яшчэ да вайны. Першае апавяданне надрукаваў у 1927 г. (часопіс «Чырвоны сейбіт»). Сталай літаратурнай працай пачаў займацца з 1940 г., калі апублікаваў у часопісе «Полымя рэвалюцыі» цыкл апавяданняў «Лета».
Пасля вайны выйшлі ў свет кнігі: аповесці для дзяцей «У адной сям'і» (1951), «На сажалках» (1954); зборнікі апавяданняў для дзяцей «Зосін лужок» (1952), «Апавяданні старога Арцёма» (1958); зборнікі апавяданняў «Суседзі» (1956), «Марцін Когут» (1958), «Праз зімы і вёсны» (I960), «Новы дом» (1967), Апавяданні» (1970).
З пад яго пяра выйшлі у свет раманы «Світанне» (1957), «Засценак Малінаўка» (частка 1-я, 1964; частка 2-я, 1965), у 1982 г. абедзве часткі выйшлі пад назвай «Засценак Малінаўка».
Аркадзь Чарнышэвіч памёр 18.01.1967 годзе.
Чарнышэвіч, А. Апавяданні / Аркадзь Чарнышэвіч. – Мінск : Народная асвета, 1970. – 136 с. – (Школьная библиотека).
Чарнышэвіч, А. Выбраныя творы : у 2-х тамах / Аркадзь Чарнышэвіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. – 512 с.
Чарнышэвіч, А. Засценак Малінаўка /А. Чарнышэвіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – 543 с. – ( Беларускi раман).
Чернышевич, А. Затор на двадцатом / А. Чернышевич. – М., 1964.
Чарнышэвіч, А. Зосiн лужок / А. Чарнышэвіч. – Miнск, 1952.
Чарнышэвіч, А. Марцiн Когут / А. Чарнышэвіч. – Miнск, 1958.
Чернышевич, А. На рубеже веков : роман / Аркадий Чернышевич. – Минск : Беларусь, 1972. – 528 с.
Чарнышэвіч, А. На сажалках : аповесць / Аркадзь Чарнышэвіч. – Мінск : Дзярж. Выд. БССР, 1985. – 176 с.
Чарнышэвіч, А. Новы дом : апавяданні / Аркадзь Чарнышэвіч. – Мінск : Беларусь, 1967. – 192 с.
Чернышевич, А. Д. Рассвет / А. Д. Чернышевич. – Минск : Беларусь, 1968. – 398 с.
Чарнышэвіч, А. Світанне : раман / Аркадзь Чарнышэвіч. – Мінск, 1957.
Чарнышэвіч, А. Складанец : апавяданні / Аркадзь Чарнышэвіч. – Мінск : Беларусь, 1969. – 120 с.
Аркадзь Чарнышэвіч : з літаратурнай спадчыны // Дзень паэзіі-87 / уклад. Я. Міклашэўскі. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1987. – С. 163–164.
Чарнышэвіч, А. Вясковы хапуга : урывак з рамана-хронікі «Засценак Малінаўка» / Аркадзь Чарнышэвіч // Салігорскі веснік. – 1993. – 27 лістапада. – С. 2–4.
Аркадзь Чарнышэвіч // Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн.: у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. – Мінск : БелЭН, 1993. – Т.3. – С. 257–260.
Аркадзь Чарнышэвіч // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Маст. літ., 1994. – С. 580.
Аркадзь Чарнышэвіч // Пicьменнiкi Савецкай Беларусi : кароткi бiябiблiяграфiчны даведнiк. – Miнск, 1970. – С. 390.
Аркадзь Чарнышэвіч : таленты Салігоршчыны // Салігорскі веснік. – 1993. – 27 лістапада. – С. 2–4.
Аркадзь Чарнышэвіч : таленты Салігоршчыны : да 100–годдзя з дня нараджэння : рэкамендацыйны паказальнік / Даведачна-бібліяграфічная служба ; склад. С. В. Сцяцэнка, В. А. Марыніч. – Салігорск : Салігорская РЦБ, 2011. – 24 с. – (Нашы землякі).
Бугаёў, Д. Трапным вокам мастака // Бугаёў Д. Шматграннасць. – Мінск, 1970.
Герцовіч, Я. Чалавек і гісторыя // Герцовіч Я. Творчае крэда. – Мінск, 1970. – С. 209–224.
Дзюбайла, П. К. Абуджэнне глыбінкі // Дзюбайла П. К. У вялікай дарозе. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1981. – С. 69–77.
Куляшоў, Ф. І. Станаўленне раманіста // Куляшоў Ф. І. У дарозе. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988.– С. 208–229.
Куляшоў, Ф. Шлях да майстэрства / Ф. Куляшоў // Полымя. – 1972. – № 8.
Хамицевич, Н. Аркадий Дмитриевич Чернышевич (1912–1967) : знаменитые земляки / Наталья Хамицевич // Шахцёр. – 2024. – 15 августа (№ 33). – С. 3.
Чарнышэвіч Аркадзь Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. : Г. П. Пашкоў і інш. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17. – С. 241.
Чарнышэвіч Аркадзь Дзмітрыевіч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. – Мінск, 2004. – С. 502.
Чарнышэвіч Аркадзь Дзмітрыевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал. : І. П. Шамякін і інш. – Мінск : Беларус. Сав. энцыклапедыя, 1987. – Т. 5. – С. 514.
Шкраба, Р. В. На малым полі // Шкраба Р. В. Энергія слова. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1988 . – С. 215-239.
Шкраба, Р. Майстэрства апавядальнiкa // Шкраба Р. Лiтаратура нашых дзён / Р. Шкраба. – Miнск, 1963.
Шкраба, Р. Медны пятак і золата праўды / Р. Шкраба // Полымя. – 1971. – № 7.
Шыловіч, А. Жаданая сустрэча / А. Шыловіч // Полымя. – 1980. – № 7.