Залескі Браніслаў (21.06.1820–02.01.1880), нарадзіўся ў вёсцы Вызна (Чырвоная Слабада), польскі і беларускі мастак, пісьменнік. За ўдзел у нелегальных студэнцкіх гуртках у час вучобы ў Дэрпцкім універсітэце (1840-я гады) у 1846 годзе арыштаваны, у 1847 годзе сасланы ў Арэнбург, потым у Хіву (Туркестан). Разам з Т. Шаўчэнкам (перапісваўся з ім у 1853–1859 гады) удзельнічаў як мастак у экспедыцыях па Аральскім краі і ў горы Каратаў. У 1856 годзе вярнуўся на радзіму, у вёску Рачкавічы, дзе стварыў шэраг пейзажаў. Жыў у вёсцы Дарава каля Баранавічаў, у Мінску, каля Гродна (1857–1859). Рабіў малюнкі да «Віленскага альбома» Я. Вільчынскага, які выдаваўся ў 1848–1860-я гады. У пачатку 1860-х гадоў эміграваў за мяжу (Дрэздэн, Рым, Парыж). Памагаў паўстанцам у закупцы зброі. Сакратар гісторыка-культурнага таварыства і рэдактар яго «Штогоднікаў» (з 1866, Парыж), выпусціў ілюстраванае (22 афорты) выданне «Жыццё кіргізскіх стэпаў» (1865), «Польскія выгнаннікі ў Арэнбургу» (1866), а таксама ўспаміны пра сучаснікаў.
Творы, якія адзначаны * не знаходзяцца ў фондах ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка»
Грыцкевіч, В. Друг Кабзара па ссылцы / В. Грыцкевіч // Шахцер. – 1982. – 20 сакавіка.
Залескі Браніслаў Францавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. : Т. 6. – Мінск, 1998. – С. 513.
Залесский Бронислав Францевич // Минская область : энциклопедия : в 2 т. : Т. 2. – Минск, 2007. – С. 89.
*Пастрон, Р. Родам з Рачкавіч / Р. Пастрон // Літаратура і мастацтва. – 1986. – 31 кастрычніка.
Пікулік, А. М. Залескі Браніслаў Францавіч // Беларусь : энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 1995. – С. 320.
Цвірка, К. Зорка філаматаў : нарысы, эсэ : [Залескі Браніслаў Францавіч] / Кастусь Цвірка. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 547, [1] с.
Цуба, М. В. Залескі Браніслаў Францавіч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. – Мінск, 2004. – С. 53.
*Шыцька, Я. З жыцця ліцвіна : Браніслаў Залескі : творца і барацьбіт / Яўгенія Шыцька // Літаратура і мастацтва. – 2020. – 26 чэрвеня. – С. 11.