Сергіевіч Мікола (Мікалай Антонавіч) (03.09.1921–07.12.2000), нарадзіўся ў сялянскай сям’і, вёска Залессе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. У 1934 закончыў сем класаў сярэдняй школы і паступіў у Мінскі хіміка-тэхнічны тэхнікум, пасля заканчэння якога ў 1937–1939 вучыўся ў Аршанскім настаўніцкім інстытуце. Працаваў настаўнікам у Глоданскай сямігодцы Лёзненскага раёна (1931–1941). Завочна скончыў факультэт мовы і літаратуры Магілёўскага педагагічнага інстытута (1941).
У гады Вялікай Айчыннай вайны быў партызанскім сувязным, рэдактарам Старобінскай падпольнай раённай газеты «Савецкі патрыёт». Пасля вайны працаваў рэдактарам Старобінскай раённай газеты, у рэдакцыях рэспубліканскіх, цэнтральных газет.
У 1955 годзе добраахвотна пайшоў старшынёй калгаса «Чырвоны пуцілавец» (в. Прусы Салігорскага раёна).
З 1959 па 1981 гады працаваў у часопісе «Народная асвета». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1957 года.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
Жыў у вёсцы Лістападавічы Салігорскага раёна.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1947 годзе з нарысаў. Аўтар кніг нарысаў «На роднай зямлі» (1956), «Нашы будні» (1957) і «Будні калгасныя» (1959).
Напісаў п'есы «Што чула бярозка» (1963), «Расійскія пеўні» (1963), «Смех і... толькі» (пастаўлена ў 1975).
Творы, якія адзначаны * не знаходзяцца ў фондах ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка»
* Сергіевіч, М. Будні калгасныя / Мікола Сергіевіч. – Мінск, 1959.
*Сергіевіч, М. На роднай зямлі: Запіскі трыццацітысячніка / Мікола Сергіевіч. – Мінск, 1956.
*Сергіевіч, М. Нашы будні : нарысы / Мікола Сергіевіч. – Мінск, 1957. – (Бібліятэчка беларускага нарыса і апавядання).
*Сергіевіч, М. Расійскія пеўні : п’еса / Мікола Сергіевіч. – Мінск, 1963.
*Сергіевіч, М. Што чула бярозка / Мікола Сергіевіч. – Мінск, 1963.
Творы, якія адзначаны * не знаходзяцца ў фондах ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка»
*Кудраўцаў, І. З пазіцыі жыцця / І. Кудраўцаў // Беларусь. –1959. – № 6.
Мікалай Анатольевіч Сергіевіч : інфармацыйны буклет, прысвеч. 95-годдзю з дня нараджэння рэдактара раённай газеты «Савецкі патрыёт», уражэнца Салігоршчыны / Даведачна–бібліяграфічная служба; складальнікі Н. С. Засінец, В. А. Марыніч. – Салігорск : Салігорская РЦБ, 2015. – 6 с. – (Імя ў літаратуры).
Мікола Сергіевіч // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / складальнік А. К. Гардзіцкі ; навуковы рэдактар А. Л. Варабей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 493.
Мікола Сергіевіч // Пісьменнікі Савецкай Беларусі : кароткі біябібліяграфічны даведнік. – Мінск : Беларусь, 1970. – С. 335.
*Сабаленка, Р. З пазіцыі жыцця / Р. Сабаленка // Полымя. –1957. – № 4.
Сергіевіч Мікалай : літаратурныя мясціны Беларусі Салігорскі раён // Маладосць. – 2012. – № 3. – С. 122–124.
Сергіевіч Мікалай Антонавіч // Памяць. гіст.–дакум. хроніка Салігорскага раёна. – Мінск, 2004. – С. 502.
Сергіевіч Мікола // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкалегія : Г. П. Пашкоў і інш. – Мінск : БЕЛТА, 2002. – Т. 14. – С. 348.
Сергіевіч Мікола // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т./ пад рэдакцыей А. В. Мальдзіса. – Мінск : БелЭН, 1995.– Т. 5. – С. 301–302.
Сергиевич Микола // Минская область : энциклопедия в 2 т. / редколегия : Л. Ф. Крупец, Г. П. Пашков и др. – Минск : БелЭН, 2007. – Т. 2. – С. 578.
Сергіевіч Мікола // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкалегія : І. П. Шамякін і інш… – Мінск : БелСЭ, 1987. – Т. 4. – С. 709.