Шырын Леанід 

Шырын Леанід Іванавіч, (01.01.1930–14.05.1994 гг.), нарадзіўся ў вёсцы Працавічы Слуцкага раёна, жыў у Салігорску Мінскай вобласці. Дзіцячы пісьменнік, паэт, крытык. Вучыўся завочна ў Слуцкім, затым ў Мінскім педагагічным вучылішчы імя Н. К. Крупскай (скончыў у 1954 г.). У 1951–1957 гг. выкладаў маляванне, чарчэнне, замежную мову, беларускую мову і літаратуру ў школах Любанскага раёна. Завочна скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага Дзяржаўнага універсітэта (1962 г.). З 1957 г. працаваў загадчыкам аддзела рэдакцыі старобінскай раённай газеты «Савецкі патрыёт». З 1958 г. – загадчык Старобінскага раённага педкабінета, з 1960 г.  – дырэктар Жабінскай васьмігадовай школы. З 1962 г. – загадчык аддзела народнай асветы Старобінскага райсавета. З 1963 г. – дырэктар Жлобінскай сярэдняй школы. У 1968 – 1982 гг. працаваў наместнікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Салігорскай завочнай сярэдняй школы. З 1982 г. дырэктар Мяцявіцкай сярэдняй школы Салігорскага раёна. У 1982–1989 гг. – дырэктар Гоцкага вучэбна-вытворчага камбіната Салігорскага раёну. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1986 года. Першы верш надрукаваны ў 1956г. (любанская раённая газета «Кліч Радзімы»). У абласным і рэспубліканскім друку выступаў з 1974 г. Аўтар гумарыстычных вершаў, сцэнароў перадачы «Калыханка» Беларускага тэлебачання (1982–1985). Аўтар сборнікаў вершаў для дзяцей «Мы дзеці шахцёраў» (1978), «Песні ручая» (1980), «Ясь, жалейка і вясна» (1989).

Аб жыцці і творчасці

Творы, якія адзначаны * не знаходзяцца ў фондах бібліятэк Салігорска і Салігорскага раёна.


Рэцэнзія на зборнік вершаў «Песні ручая» Леаніда Шырына.

Н. Ярмалінская // Шахцёр. – 2005. – 7 студзеня. – С. 2.

Творчасць 

Творы, якія адзначаны * не знаходзяцца ў фондах бібліятэк Салігорска і Салігорскага раёна.


Кнігі

 

У часопісах і зборніках