Крывіцкі Анатоль  

Крывіцкі Анатоль Аляксандравіч нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Крушае, на Магілёўшчыне. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў на гісторыка-геаграфічны факультэт Магілёўскага педінстьтута. Пасля вучобы служыў у Савецкай Арміі. Потым працаваў настаўнікам на Магілёўшчыне.

У 1965 годзе пераехаў у Салігорск. Быў на камсамольскай рабоце ў шахтабудаўнічым упраўленні, настаўнікам у ГПТВ-72, некаторы час працаваў у раённай газеце "Шахцёр".

Працяглы час працуе ў сярэдняй школе №6 г. Салігорска.

Пісаць пачаў у студэнцкія гады. Друкаваўся ў мясцовым і рэспубліканскім друку: часопісах "Полымя", "Мападосць", "Вожык", "Работіца і сялянка", газетах: "Звязда", "Чырвоная змена", "Мінская праўда" і інш.

Змяшчаліся творы ў кнігах "Партызаны, партызаны", 'Гары, агонь кастрычніка", у "Днях паэзіі" 70-80-х гадоў.

Узнагароджаны бронзавым медалём на маладзёжна-творчым конкурсе паэтаў Мінскай вобласці ў 70-х гадах.

Анатоль Крывіцкі—аўтар паэтычнага зборніка "Давер", які выйшаў у выдавецтве "Мастацкая літараіура"(у анталогіі "Нашчадкі") у мінулыя гады.

Асноўным зместам паэмы і вершаў Анатоля Крывіцкага з'яўляецца працоўны чалавек і яго здзяйсненні: геолагі, шахцёры, будаўнікі маладога горада беларускіх гарнякоў — Салігорска. Іх адухоўленасць у імкненні да высакароднай мэты — зрабіць наша жыццё змястоўным, насычаным прыгажосцю і веліччу спраў.

Звяртаецца аўтар і да тэмы кроўнага радства з зямлёй бацькоў, з яе гісторыяй, з верай у дабрыню і прызначэнне чалавека на зямлі.

Анатоль Крывіцкі — паэт самабытны, сваеасаблівы, цікавы. Яго паэзія дала расткі на Салігоршчыне, удасканальвалася і сталела сумесна з развіццём горада шахцёраў. Анатоль Крывіцкі сваім сэрцам, чуллівай душой успрымае веліч здзейсненых падзей і ўвасабляе іх у паэтычныя радкі. Магчыма, каму-небудзь здасца ягоная паэзія невытанчаннай, але яна пранізана праўдзівасцю, гістарычнай сутнасцю, уменнем паказаць жыццё такім, якім пабачыў і адчуў яго аўтар.

Зборнік паэзіі Анатоля Крывіцкага шматвобразны, з удалымі паэтычнымі знаходкамі, зразумелы для ўспрыняцця чытачом.

Васіль Когут, член Саюза беларускіх пісьменнікаў

Творы Анатоля Крывіцкага

Кнігі


У часопісах і зборніках


Аб жыцці і творчасці Анатоля Крывіцкага