Новік Юлія 

Новік Юлія (1.01.1985, нарадзілася ў Салігорску Мінскай вобласці). Скончыла Мінскі Дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, факультэт міжкультурных камунікацый.

Друкавалася ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Вожык», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», у калектыўным зборніку «Свет для дваіх». Піша вершы і на французскай мове.

У 2007 годзе ў серыі «Дэбют» выдавецтвам «Мастацкая літаратура» выдадзены зборнік вершаў «Сонца за тэрыконамі». Вершы, што склалі кнігу паэзіі, напісаны паэтэсай у новым, ХХІ стагоддзі. І таму не дзіўна, што ў яе творах адлюстраваны час, у якім мы сёння ўсе жывём. Яе паэзіі характэрны пошук новых форм і паэтычных вобразаў. 

Творы Юліі Новік

Кнігі


У перыядычных выданнях і зборніках


Пераклады Юліі Новік


Аб жыцці і творчасці Юліі Новік