Когут Васіль

Васіль Когут журналіст, пісьменнік. Нарадзіўся ў 1940 годзе у в. Драганаўка Хмельніцкай вобласці. Закончыў завочна факультэт журналістыкі Львоўскага дзяржуніверсітэта имя Івана Франко.

 Служыў у г. Сцерлітамаке Башкірскай АССР. Стаў супрацоўнічаць з газетай «Во славу Родины». У арміі яго прынялі кандыдатам, а потым членам КПСС. 

У Салігорск Васіль і Мая Когуты прыехалі ў 1964-м. Іх прынялі на работу на Першы калійны камбінат. Праз тры гады Васіль Рыгоравіч ужо працаваў інструктарам райкома партыі і вучыўся на факультэце журналістыкі Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У гэты час ён пачаў пісаць свае першыя расказы.

 У Салігорску працаваў на Першымм калійным камбінаце апаратчыкам, машыністам сушыльных барабанаў абагашчальнай фабрыкі, інструктарам Салігорскага райкома КПБ, намеснікам старшыні па кадрам райсаюза, дырэктарам Салігорскага раённага камбіната бытавога обслугоўвання, начальнікам агентства «Союзпечать», галоўным рэдактарам газеты «Салігорскі веснік», адказным сакратаром газеты «Шахцёр». 

У 1970 годзе «Сельская газета» апублікавала расказ «Царевна» пра дзяўчыну-меліаратара. Васіль Когут прабуе свае сілы ў напісанні дзетскіх фантастычных расказаў. Іх друкуюць журналы «Вясёлка», «Березка», газета «Мінская праўда». Неўзабаве ўбачыў свет цыкл детскіх расказаў пад назвай «Цвіце верас».

 Прыемнай нечаканасцю для аўтара з’явілася перамога ў творчым конкурсе, аб’яўленым «Советской Белоруссией» у гонар 70-годдзя Вялікага Кастрычніка. Яго аповесть «Невидимая нить» заняла трэцяе месца са 160 конкурсных работ. 

У 1990 годзе выдавецтва «Юнацтва» надрукавала дзве яго аповесці «Невидимая нить» і «Побег с Грейви». Кніга выйшла тыражом 90 тысяч экзэмпляраў. Праз чатыры гады ўбачыла свет яго новая кніга «Копия Афродиты». У ёй тры аповесці, якія выйшлі ў серыі «Библиотека приключений и фантастики»: «Копия Афродиты», «Бью челом, князь!», «Автобио...».

 Ён аўтар мноства фантастычных аповесцей і расказаў, член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

 Жанаты, мае двух сыноў. Васіль Когут поўны творчых планаў. Працуе над кнігай фантастыкі «Блуждающий мир», кнігай расказаў. 

Творы Васіля Когута

Кнігі


У часопісах і зборніках


Аб жыцці і творчасці В.Когута

Василию Когуту, журналисту, писателю - 70 лет.
Когут Васіль.
Когут Васіль.