Уладзімір Клішэвіч

Уладзімір Клішэвіч (12.03.191414.11.1978, нарадзіўся ў вёсцы Краснадворцы Салігорскага раёна Мінскай вобласці). Беларускі паэт. Скончыў педагагічныя курсы ў Слуцку, працаваў настаўнікам. У 1933 г. паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педагагінага інстытута.

У 1936 г. быў рэпрэсіраваны і сасланы на Калыму. У жніўні 1940 г. вярнуўся на даследаванне ў Мінск, дзе і застала яго вайна. У час акупацыі жыў у Слуцку, рэдагаваў «Газэту Случчыны». У 1944 г. выехаў у Германію. З 1948 г. пераехаў у ЗША, дзе працаваў выкладчыкам у каледжы ў штаце Індыана і рэдагаваў ратапрынтны часопіс «Беларусь». Некалькі разоў прыязджаў у БССР.

Памёр 14.11.1978 г. у г. Лос-Анжэлес, ЗША.

Друкаваць вершы пачаў у 1931г. Аўтар зборнікаў вершаў «Далечынь» (1964), «Сняцца сны мне залатыя» (1973), «Туга па радзіме» (выкладзены ў 1992), паэмы «Васіль Каліна» (1965).

Творы Уладзіміра Клішэвіча

* адзначаны творы, якія не знаходзяцца ў фондах Салігорска і Салігорскага раёна

Кнігі

У часопісах і зборніках


Аб жыцці і творчасці Уладзіміра Клішэвіча