Цыркуль - інструмент для правядзення акружнасці і абмеру. Выкарыстоўваецца ў цяслярстве, бондарстве, сталярным, стальмашным, даўбёжным рамястве. Пашыраны драўляныя і металічныя цыркулі. У драўляных (рабілі іх з бярозы і іншых парод дрэва) ножкі ўверсе злучаліся. Часам адна з іх была даўжэйшай у верхняй частцы і служыла ручкай. У канцы ножак убіваліся цвічкі. Ножкі фіксаваліся ў патрэбным становішчы штыром. Вышыня цыркуля 33-80, шырыня 2,5-3,5, найбольшая шырыня разводу ножак у рабочым стане 32-106 см.