Прасніца - драўляная прылада для прадзення воўны, льняной і пяньковай кудзелі. Вядомы 4 асноўныя тыпы. Найбольш пашыраная - лапатападобная. Лапатападобныя прасніцы рабілі з суцэльнага кавалка дрэва ці з 2 частак - лопасць пад прамым вуглом устаўлялі ў адтуліну ў лаве або ў днішча. Часта прасніцу аздаблялі разьбой - фігурна апрацоўвалі ножкі, выпілоўвалі краі лопасці.