Верацяно - прылада для ручнога прадзення лёну, воўны, пянькі. У старажытныя часы верацяном служыла драўляная крыху завостраная палачка, пазней - конусападобная палачка даўжынёй 20-30 см. з завостраным верхам, патоўшчаным нізам, на які для павялічэння вагі надзявалі прасліца, і вострай пяткай. Верацяно выстругвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню, грушы і інш.