Бойка, маслабойка - бандарны выраб; пасудзіна для збівання масла. Лакальная назва - біянка. Масла збівалі вярчэннем ручкі, што прыводзіла ў рух лопасці. Вызначалася разнастайнасцю форм і канструкцый. Найчасцей - вузкая высокая кадачка з клёпак. У накрыўцы пасярэдзіне адтуліна для калатоўкі (біла), верхні канец якой выходзіў вонкі, а да ніжняга прымацоўвалі кружак з дзіркамі (пашыраны варыянт) ці крыжавіну (ударная частка)