Дата публикации: Nov 23, 2015 10:32:38 AM
У ДУА “Падсолтаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” 18 лістапада адбылося “Свята нацыянальнай кухні” для вучняў 5-6 класаў пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Сідарэнка Ларысы Аляксандраўны.
На свята былі запрошаны вучні ўсей школы. Прысутнічалі настаўнікі і бацькі вучняў.
Цудоўную, багатую спадчыну маюць беларусы. Яна стваралася нашымі продкамі на працягу стагоддзяў. Гаварыць пра яе можна бясконца… Традыцыйнае жыцце нашых продкаў звязана з харчаваннем. Кожны дзень мы карыстаемся спадчынай продкаў, нават не задумваючыся пра гэта. А ці заўсёды былі на нашым стале хлеб, каша, бульба, іншыя стравы? Давайце зазірнём у мінулае…
Калісьці людзі харчаваліся толькі тым, што давала ім прырода. Яны палявалі на дзікіх звяроў, лавілі ў рэках і азёрах рыбу, збіралі ягады, грыбы, арэхі, ядомыя карані і расліны. Каля 3 тысяч гадоў таму на тэрыторыі Беларусі старажытныя плямёны пачалі займацца земляробствам.
У першую чаргу асвоілі такія культуры, як гарох, боб, проса, ячмень, пшаніцу. Самым старажытным хлебам можна лічыць груцу. Гэта быў тоўчаны ячмень, разведзены вадой і спечаны на вогнішчы. Такія праснакі доўгі час заставаліся галоўным печывам у беларусаў.
Пазней нашы продкі навучыліся гатаваць з зерня розныя кашы. Даўней на вяселлі не было караваю, а гасцей частавалі кашай. З цягам часу галоўным прадуктам харчавання стаў хлеб, які выпякалі з квашанага цеста.
Свае адносіны да хлеба народ адлюстраваў у шматлікіх прыказках і прымаўках, казках і песнях. Аб гэтым і разным расказвалі вучні сваім гасцям.
ФОТО + Подробнее : на странице "Свята нацыянальнай кухні”