Стужинский Иван Францевич

*** Меў сем лет – восем. Слышаў усё пра вайну. У нас у дзярэўні ў первых паявілася лампа керасінавая, вісяшчая. К нам прынасілі сібілія і чыталі, а мы слухалі. Мае сёстры сядзелі на печы і слухалі, як вайна будзе, якія гады, якія пціцы будуць лятаць з жалезнымі дзюбамі, пажыраць людзей, огненныя печы будуць лятаць па дзярэўні і разбівацца. Сядзім на печы і думаем, які дурак напісаў, хахочым на печы дзеці, і людзі што за грудкі не бяруцца, што не можа быць.

Пішуць, што пойдуць людзі ўсе з сумкамі, жабраваць. Думаем – дурак пісаў. Як будзе, хто дарыць будзе людзей.

Сягодня багаты, бедны, усе з сумкамі ідуць.

Пісана было, кагда будуць гаварыць”мір, мір, мір”, то будзе вайна і вайна. Не ізбегне, як жэншчына родаў. Гэта быў 13-ы – 14 –ты год. Сягодня як паглядзіш, усё збываецца.

Многа было такіх чценіяў, што заціхнець пеніе людзей, лаянне сабак, такое врэмя настане. Сягодня ня толькі людзі ў дзярэўні, і па целівізары песні не ўвідзіш. Нет весялосці ніякай у людзей. Упярод не было такога парня і дзевіцы, штоб не зналі якіх сто песень. Ідуць дзе, сабяруцца, толькі з песнямі, а жызнь была цяжолая, каб на сягоднешні дзень, даўнейшыя людзі бы пелі і пелі, як людзі, гэта ужасць, жывуць харашо.

У Палачанах у 16 – 17 гозде разбудавалі гарада, ад Літвы да лога быў горад, не прайсці да жалезнай дарогі, за пуцёю сплашныя дамы, усё было застроена, Усерасійскі земскі саюз строіў, бальніцы, склады, усякія ўдобствы для жылля людзей, асобенна воінаў. Фронт быў 4 года ў Крэва. У першую міравую Палачаны немцы бамбілі. Дзяўчыну забіла асколкам.

Пякарні, два палкі салдат стаялі. Дзе баня цяпер, дзве пякарні было ў зямлянках, у Аборку адна, да ста чалавек рабіла для фронта і ваеннага гарадка. Баня была пастроена, дзе напроціў Зіны Акульскай. Яны, людзі тыя, ад вайны выехалі ў Расію. Хоць кожны дзень ідзі. Даюць чаю, два кусочкі сахару, хлеба.

Дзе Божка Марыя, у нас быў сарай бальшы, увесь быў заложан пітаніем, чаго там ні было. Мне малому, што хочаш давалі, насыпаў сахару ў карманы, канькі падвязаў і катацца. Прадалжалась так да 17 года.

*** У 17-ым гаду рэвалюцыя стала, пайду і я глядзець. Тыя, што выступалі, агітатары, дзе Сіняўская быў склад керасіны, залазілі на вышку і агіціравалі, і я там прымазываўся.

Свабода! Свабода! Далой памешчыкаў, зямлю людзям! Даюць лентачку красненькую, кукардачку, і мне прыцапілі, і я прыйшоў дамоў заслужаны.

Вайска расійскія сталі ехаць у сторану Маладзечна. Усё гэта занімае немец, усе склады, маёмасці. Не сразу. А людзі як напалі на склады, давай разбіраць, а там чаго толькі не было. Што толькі надумаць, усё было. Ну я, як мальчык, карандашык узяў. Вазамі бралі, вазілі, разняслі ўсе склады.

Пустыя дамы, немцы давай іх прадаваць, усе распрадалі, толькі аставілі, што людзямі пастроена. Усё разбурана, як пасля вайны.

18-ты год настаў, давай немцаў выганяць

Заступае Савецкі Саюз. Астанавіўся ў нас абоз. Машынаў жа не было, толькі на конях. Прадукты ўсе, аружыя. 19-ая дівізія, 102 –ой стралковы полк. У нас дом быў на два канца. Памясціўся ў нас палкоўнік. Чатыры дня пастаялі. Былі віцебскія падводы, смаленскія, іх адпусцілі, мабілізавалі нашых. Нада атцу, ён забалеўшы, мне 12 лет. Быў такі Волкаў Іван Васільевіч, камандзір палка. Ацец у краваці бальны.

Дай мне свайго сына, у мяне дзяцей нет, ён будзе ў мяне за сына.

Паехаў я ў абоз з імі. Нагрузілі ваеннае вааружэніе, даехаў да Варшавы. Праехаў Ліда, Беласток, Ломжа, 15 кіламетраў да Варшавы не даехалі. Палякі далі адпор.

Ён кажа:

– Знаеш, сынок, дам табе пропуск. Ці сумееш ты даехаць сам?

Напісаў пропуск, пацалаваў. Залаты чалавек быў, дзействіцельна палкаводзец. Памалу – памалу даківаўся дамоў, здаў атцу лошадзь.

Атец паблагадарыў мяне. Знаеце, лошадзь. Пры Расеі ніхто зямлі не абрабатываў. Стаялі кухні палявыя, усе, хто хацеў з дзярэўні, елі . У нас у саду кухня стаяла палявая. Аставалася яды, выварачывалі.

Лошадзі былі очань дорага.

*** У 39-ым пачынаецца нямецка-польская вайна. Быў у арміі, служыў дзяйствіцельную службу, у першую вочарадзь забіраюць на вайну. У Лідзе нас фарміравалі і адпраўлялі на фронт. Пасадзілі ў вагоны. Лошадзі тожа. У сторану Чэнстаховы. Распалажыліся на абед. Думаю, дай адайдуся да рэчачкі паўкіламетра, памыюся. Наляцелі самалёты, пабілі і коні і людзей.

На гэтым жа не канец. Хто жывой, упярод. Далі па кусочку сала і на абарону. Каля Чанстаховай, страх што за вайна. З кавалерыяй на танкі на нямецкія. Што там за вайна! Салдаты польскія біліся, ужасць. Ідуць танкі, бутылкі бензіны спічкай зажыгае, на танк бросіў, танк увесь гарыць, шафера выскачаць, раз, усіх перабілі.

Адступілі. У Казеніцах, на рацэ Радунка нас акружылі, узялі ў плен, загналі ў касцёл, нескалькі палкоў. Тры дні мы былі там. Патом нас сарганізавалі, састроілі парад на дарозе. Ззаду машына, кулямёты настаўлены, спераду машына, кулямёты настаўлены, збоку ахрана і гналі на Германію пяшком. Адкуль-та бралася наша пяхота. Якабы па немцах стралялі , а і нам дасталася. Прылёг. Стральба скончылася, выйшаў на вуліцу. Гляджу – свой – з Белых Грыша.. Мы пабегли разам. Разбегся ўвесь той парад. Зноў нас немцы збіралі і адпраўлялі пешшу ў Германію на горад Ландсдорф, Кюстрын. У Фрэйнвальдзе прыгналі нас, астанавіліся, здзелалі палаткі. Там нескалькі палкоў было пленных. Страх расказваць. Коні пабітыя елі. Сталі строіць горад. Немцы спрашываюць:

– Хто хоча на работу?

Усе хочаць, бо хлеба дадуць. Так жа давалі булку на 12 чалавек на дзень.

За дзень і ноч палучаўся дом. Цэльны тыдзень мы там былі, патом нас распрадзялілі на работу сельскахазяйственную на другі бок Берліна. Крайскенінгсберг. У іменіі 60 чалавек. Кірпічны лагер, памешчыцкі. У полі быў без нічога даўнейшы дом. Пасялілі. Бетонны пол, саломкі наслана, шынелка і пад галаву, і накрыцца. Прыйшлося мне так работаць год у Невустраве. А памешчык гэты быў галоўны суддзя Берліна. Упраўляюшчы быў гасударственны. У доме двухэтажным быў дажа музей.

Там я стаў за повара, варыў кушаць рабятам сваім пленным. Часць на полі работаў. Суддзя прыязжаў раз у тыдзень. Адносіўся, праўда, не сказаць, харашо. Прывязе сігараў пачку, усё смотра на мяне. А я нямножка слава нямецкія яшчэ тут прыхваціў. Спрашываюць, адкуль слава знаю. Я давай враць ім, што фольксдойчэ, дзедушка быў немец.

Фотаздымкі Іван Францавіч захаваў з часоў палона.





Прыглашаюць мяне ўжо тут астацца, зямлю дадуць.

Але ж плен ёсць плен. Дзень і ноч над табой стаіць з вінтоўкай, 6 чалавек было вахманаў, хадзілі вакруг лагера нашага. Надаеў мне гэты плен: альбо смерць, альбо жысць. Згаварыўся з хлопцамі з Украіны: Вайткевіч і Дубінскі, дагаварыліся, будзем збірацца. Прыгатовілі вяроўкі. Ніжнія вокны былі заложаны, верхнія не. Пайшоў лівень, дождж. Гэтыя вахманы пайшлі ў сваю канторку. Мы хлопцаў папрасілі, каб спусцілі нас, а вяроўкі спалілі. Не саглашаліся, баяліся. Патом спусцілі. Не знаю, што там патом было.

Я, як быў поварам, трохі хлеба прыгатовіў, у зямлю закапываў.

Сабраліся мы і бягом. Дабяжалі да Одэра. Масты ўсе былі пад ахранай, нада ў воду лезці. Мы пабаяліся, часа два хадзілі каля берага, патом знайшлі лодку згніўшую, дзіркі там чыста.

– Знаеце, хлопцы, давайце кальсоны далой.

Знялі кальсоны, пазатыкалі дзіркі. Двое за вёслы, адзін ваду вычорпаў. Ужо не мы кіравалі, рака намі кіравала. Чуць нас не падагнала на параход, але памаленьку пераехалі, зайшлі ў кусты, ляжым ціхенька, абмокшы ўсе, ужо вахманы нашы нас тут не знойдуць. Слышым, ідзе свіння дзікая і вядзе з сабой парасят. Ну, думаю, парвець, прайшла ад нас метраў 20.

Аддыхалі цэлую ноч. Начынала цямнець Паднімаемся на ногі. А кагда ўхадзілі з лагера, навіталі 120 метраў шнуру, што снапы вязаць. Аднаго пускаем са шнурам пераплыць рэку, адзежу астаўляем, а потым ён нас цягне. Лёгка па вадзе плыць, дажа грэсці не нада. Усе мы так рэкі перайшлі. Усе гэта нам рэкі цераз дарогу, праходзіць нада. Дайшлі мы да Пазнання. Дваіх пайшлі на Украіну, а я на Вільнус. І так прабіраўся. Ідзеш, дзе граблі возьмеш, дзе лапату, дзе пучок пруткоў, каб не замецілі, што пленны ідзе. Так я прыйшоў да ракі Буга. Тут граніца Савецкага Саюза і немцаў, горад Дрыгаціна. Спрашываю людзей, дзе прайсці, расказалі, як прайсці, падвялі да самай ракі, паглядзеў страх мяне ўзяло, пад кусцік я схаваўся, сяджу і малюся Богу, прызнаюся. Слышу между провалакі ідуць пры граніцы. Высыпана пяском, выглажана, барануюць. Ідуць два чалавекі і сабака. Яны прайшлі. А мне прайсці метраў 100. Пражэктар. Я зараз бягом да провалакі. Не пралезеш. Чатыры метры высата. Я давай зямлю выграбаць з-пад провалакі. Выкруціўся з-пад яе. Шырокім шагам перайшоў пясок, другую провалаку падкапаў. Іду. Ужо 12 часоў. Свет гарыць у чалавека. Гляжу ў вакно – крэсцік стаіць. Ну, думаю – чалавек харошы. Прызнаюся, што з плена ўцікаю. Ён кажа:

– Не астанаўлівайся тут, скарэй удзірай, сабакі будуць ляцець.

За бутылку карасіны і паліў за мной сляды. Паказаў дарогу:

– Тут воінская часць, тут аэрадром. 40 кіламетраў прайдзёш, астанешся жыць.

Я і давай так. Бег, і бег, і бег. 12 часоў мне прабеч. Як даў у ногі, 40 кіламетраў напрамую прабег. Дабег да апушкі лесу, віднее, лёг, уснуў. Ляжу, уснуўшы.

Відзеў дзве каровы хадзілі ноччу. Замеціў я гэтыя кароўкі, чалавек падыходзіць, ішча каровы. Мяне нагой пад бок -Ты чаго тут ляжыш?

– З плена іду. Сколькі кіламетраў з Дрыгаціна?

– 39-40. Ці відзеў каровы?

Паказаў я яму кароўкі, недалёка. Ён адну на повад, другую мне даў, прывялі каровы, узвялі на двор. Хазяйка пытае, што за чалавек. Той кажа, што злодзея злавіў.

– Дурак ты, бяры сякеру, ды па галаве яго. Ён яе паслаў даіць карову, а сам у вугал пайшоў, дастае паўлітра, ставіць на стол, адкраілі салца. Што ж я нап’ю. Паўрумачкі выпіў, пакушалі, бярэ паўшубак, коўдру, пайшлі ў сарай. А ён быў дзепутатам дзеравенскім. Тры дні я ў яго быў. Прынясе, пакушаю і аддыхай. Нідзе не паказываўся. Даў ён мне на дарогу ўсё чыста, пажалі рукі, шчаслівага пуці пажалаў мне, і пайшоў я да Беластока. У аднаго чалавека 4 дня памагаў сеяць. Ён мне ўзяў спраўку на сябе ў сельсавеце, прывёў мяне на станцыю, пасадзіў у поезд. Я прыехаў, адаслаў яму спраўку.

У Палачанах тут усё змянілася, брамы пастроены, Чырвоную армію сустракаць. Прыхожу дамоў. Сабака пазнаў мяне. Пабыў дзень дома, тут падружкі сталі хадзіць, што ўзнаць. Нічога не расказваю. Далажылі ўчастковаму, і я цэлы тыдзень быў на дапросах ад малога да вялікага. Ажыдаю рэзультат. Я замешаны нідзе не быў, толькі Богу маліўся. Благадару сягодня Сталіна – атвет прыйшоў прыняць подданства і жыць.

А ў 41-ым гаду, кагда немец прыйшоў, нас узялі на мабілізацыю ў Маладзечна ў ваенкамат Наляцела бамбёжка, не ўспелі.

Пры немцах хадзілі на жалезную дарогу, строілі бункера, вагоны спускалі пад аткос. Хаваўся на чардак, каб не ісці, апасаўся, а калі хадзіў.

*** У школу я пайшоў, мне быў сёмы год. У Аборку школа ахронка была, недалёка ад касцёла, а праваслаўная школа была ў Аборку, дзе Зінаіда Аркадз’еўна жыве, недалёка. Пяць класаў было.

*** Што такое школа? Сення, мне здаецца, яна больш паходзіць на статыстычную арганізацыю.

Настаўнікі ўвесь час падлічваюць, сярэдні бал, індэкс якасці адукацыі, узровень выхаванасці, і ўсялякія маніторынгі. Ці ёсць у іх час палічыць, колькі ў іх дзяцей, паглядзець, якія яны, як яны жывуць, аб чым мараць, што ўмеюць, зазірнуць ім у вочы? У сутках толькі 24 гадзіны, і яны не расцягваюцца як гума. Нешта не так стала ў школе. Настаўніку трэба мець вельмі вялікае сэрца, каб жыць жыццямі сваіх вучняў, любіць іх усіх, як родных, умець дараваць, падтрымаць, пашкадаваць, направіць.

Ці бычылі вы хоць-калі птушку, якая шкадуе сябе? Я не бачыла. Яна ляціць, пакуль не адкажуць ёй крылы і не умее думаць, што яна стамілася.

Так і ранейшыя настаўнікі. Як яны жылі і працавалі я добра ведаю, бо бацькі мае былі настаўнікамі. Настаўнікамі былі бацькі маіх сяброў. Мы бегалі ў школу дапамагчы праверыць сшыткі, пазаймацца з малымі, пабачыцца з бацькамі. У іх была I змена, II змена, пасляўрочнікі, вячэрняя школа, палітінфармацыі ў калгасе, паходы па дамах, паездкі з дзецьмі ў тэатр і на экскурсіі. Школа была культурным центрам для вёскі і другім домам для дзяцей. Часцяком нашы бацькі – настаўнікі ішлі ў школу, калі мы яшчэ спалі, і вярталіся, калі мы ўжо спалі. І яны не шкадавалі сябе. Яны свяціліся на бездарожжы жыцця. А мы любілі іх, захапляліся імі і марылі быць такімі, як яны. Напэўна па-гэтаму з настаўніцкіх дзяцей атрымалася нямала настаўнікаў.

Мы любілі школу, яна цягнула, як магніт, у ёй жыла душа і гэта натхняла. Там кожны трэці быў творца.

*** Старэйшы жыхар вёскі Палачаны Іван Францавіч Стужынскі, распавёўшы нам сваю гісторыю, на развітанне сумна сказаў:

Усё змянілася. Прырода змянілася. Птіцы, жучкі, усё унічтожылася. Ад салаўя да кукушкі. Дзе яно падзелася? Зямелька гэта.

Кажацца, вырошчваем усё. Што дзелаецца? Вагоны палучаем атравы, сеем у зямельку, паядаем.

Такая мушка маленькая – пчолка, дзе ёсць удабрэнне, яна не сядзе. Такая умная муха, ужасць, і яна ўсё нам падказвае. Затравілі ўсе жучкі, салавейка не паслухаеш, не паець.

Жучкі былі чорныя, жоўтыя, а цяпер адны каларацкія.

Уперад курачкі лятуць, падбіраюць усё, цяпер курачка за плугам не йдзець.

Наперад лягушкі: чэр, чэр. А цяпер не пачуеш лягушкі.

Мае ягадкі, галоўнае ў радасці жыць, адзін аднаго любіць, не крыўдзіць, усё каб па-харошаму. І каб вайны не было.