Бацькі жылі ў Беніцы, працавалі там у пана. У 1937 годзе вырашылі шукаць лепшай долі і прыехалі ў Палачаны, працаваць у Свінтіарэцкага. У сям’і было 5 дзяцей: 3 хлопца і 2 дзеўкі. Я ў Беніцы скончыла 5 класаў. Пасяліліся ў панскім двары. Тата быў старэйшым парабкам. Уся сям’я жыла ў адным пакоі Тут жа гатавалі ежу, тут жа спалі, тут жа мыліся. Была вялікая дзежка, у печы награвалі камні і мыліся Пакоі былі прахадныя: з аднаго можна было прайсці ў другі.
У двары жыло 11 сямей.
Пан жыў больш у Варшаве. Гаспадарыў упраўляючы, былі яшчэ аканом, цівун.
Кожную раніцу апроч святаў і нядзелі парабкі збіраліся ў адным месцы і атрымлівалі заданні, як у калгасе. Хто ішоў араць, хто палоць, хто сеяць. У кожнага была свая работа.
У двары былі хлявы, там стаяла скаціна. Парабкам можна было трымаць карову, свіней, авечак. Кармілі скаціну спецыяльныя людзі панскім сенам. Даглядалі яе самі парабкі, даілі кароў, забівалі свіней, калі трэба было, авчак. Пан патрабаваў каб у хлявах быў парадак, каб скаціна была дагледжана. Каб апрацаваць соткі, давалі каня, валоў.
Мой бацька, як старэйшы парабак атрымліваў 6 пудоў жыта ў месяц, звычайныя парабкі атрымлівалі па 5. Пан даваў зямлю, 75 сотак. Спачатку неяк садзілі лён, потым больш бульбу. Працаваць пачыналі як сонца ўстае, цямнела – спыняліся.
На святы пан частаваў. Помню, як жаніўся панскі сын Каролік, усіх парабкаў запрасілі на вяселле. Стол накрывалі ў мураванцы ў Яхімоўшчыне, мы ўсе частставаліся, а дзяцей яшчэ каталі на машыне.
Католікаў бралі на работу больш ахвотна, многія пераходзілі ў каталіцкую веру.
Мы хадзілі ў школу, дзе дом разабралі, дзяцей там застаўлялі стрыгчы валасы.
Брата майго Фёдара ў вайну растралялі пад Капачамі, Уладзімір прапаў без вестак.
Калі пачалі высяляць з баракаў, дазволілі забраць бярвенне ад сваёй комнаты, хто пасярэдзіне жыў, па дзве сценкі дасталася.