Родам з Аборка быў вядомы беларускі асветнік Леанард Ходзька.
Хто ж такі Леанард Ходзька? Знаёмства з яго публікацыямі, пісьмамі, з яго біяграфіяй дае магчымасць даведацца пра чалавека цікавага лёсу.
Леанард Людвігавіч Ходзька нарадзіўся ў 1800 годзе. Вучыўся спачатку ў Барунах, а пасля ў Маладзечне, дзе зблізіўся з Т. Занам які ўплываў на яго светапогляд. У час вучобы ў Вільні праз таго ж Зана пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам. Лёс зблізіў яго з кампазітарам М.Агінскім, і з 1819 года Ходзька стаў яго сакратаром. Ездзіў разам з ім у Кіеў і Пецярбург, а пасля з ім жа эмігрыраваў за мяжу.
Пабываў у Германіі, Італіі, Бельгіі, Галандыі, Англіі. 3 1826 года даволі доўга жыў у Парыжы, дзе апублікаваў на французскай мове мемуары М.Агінскага ў чатырох тамах. Гэта цікавыя ўспаміны пра наш край, Маладзечна. Напісаны яны з вялікім веданнем гісторыі. Праца над мемуарамі натхніла Л.Ходзьку на вывучэнне гісторыі Беларусі, Літвы, Польшчы. Ён не толькі вывучаў, але і збіраў гістарычныя крыніцы, прапагандаваў веды пра родны край. Напісаў у 1837 годзе біяграфію генерала Т.Касцюшкі. Выпускаў геаграфічныя карты Расіі, Польшчы, Прыбалтыкі, Беларусі, сабраў 125 тамоў дакументаў па гісторыі Польшчы, Беларусі, Украіны і інш.
Выдаў збор твораў Адама Міцкевіча. Леанард Ходзька цікавіўся беларускімі легендамі, песнямі, усім, што складае вусную народную творчасць.
Дапамагала яму ў выдавецкай справе яго жонка Алімпія (1797—1889), якая паходзіла з роду Маляшэўскіх. Сама публікавалася і дапамагала рабіць гэта мужу.
Ходзькі прымалі ўдзел у лістападаўскай рэвалюцьі 1830 года ў Францыі, Леанард быў ад’ютантам генерала нацыянальнай французскай гвардыі Лафайета.
Пасля Л. Ходзька непасрэдна ўдзельнічаў у рэвалюццыі 1848 года, за што быў звольнены з міністэрства асветы і стаў простым бібліятэкарам у Сарбоне.
У апошнія гады ён адышоў ад актыўнай грамадскай дзейнасці. Пражыў 71 год, памёр далёка ад роднага маладзечанскага Аборка, куды яму ў маладосці ішлі пісьмы ад А.Т.Зана, Я.Чачота.
Звесткі пра нашых знакамітых землякоў можна знайсці ў энцыклапедычным выданні “Беларускія асветнікі.”
Недалёка ад касцёла – вельмі цікавыя старыя могілкі. Сярод пахаванняў сямейны грабовец Канаржэўскіх. Контр-адмірал флоту Іван Адамавіч Канаржэўскі родам з Мядзельшчыны. Бацька яго быў губернскім сакратаром суда, у 1838 годзе звярнуўся з прашэннем да Мікалая II “…Сыноў маіх, маючых ад роду Івану 7 год і Станіславу 6 год жадаю аддаць для выхавання ў Марскі кадэтскі корпус.” У 1843 годзе яго сыны паехалі вучыцца ў Пецярбург. Пасля 5 гадоў вучобы, у 1848 годзе яны прыбылі для працягу вучобы і службы на Балтыйскі флот, у 1850 годзе абодва атрымалі званне мічманаў.
Іван удзельнічаў у абароне Кранштадта ад англа-французкай эскадры і быў узнагароджаны срэбраным медалём. Пазней яго накіроўваюць на службу ў Міжземнае мора, дзе ён правёў 5 год. За мужнасць і гераізм, праяўлены ў баях ён атрымаў ордэн святога Станіслава III, потым II ступені ордэн святой Ганны III ступені.
У 1863 годзе ён ужо капітан-лейтэнант. У гэты час у Беларусі ўспыхнула паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага і марскі афіцэр падаў рапарт аб звальненні ў бястэрміновы адпачынак. Ён прыязджае на Радзіму са сваёй зброяй, вучыць паўстанцаў карыстацца ім.
Пасля падаўлення паўстання ён зноў вяртаецца на Балтыку. У 1864 годзе зноў у марфлоце. Абодва сыны Івана Адамавіча – лейтэнанты флота.
У1871 годзе ён атрымлівае званне контр-адмірала і звальняецца са службы.. Вяртаецца на Мядзельшчыну. Часта бывае ў касцёле святога Роха, які лічыцца заступнікам судаходства і якому моляцца ўсе маракі Еўропы, з’яўляецца фундатарам касцёла і наказвае пахаваць сябе і ўсю сваю сям’ю на касцёльных могілках. Ён пражыў кароткае жыццё, усяго 57 год, яшчэ меньш , па 35 год пражыли яго сыны.
Брат Івана Станіслаў служыў у Севастопалі, быў удзельнікам яго абароны, узнагароджаны ордэнам святой Ганны і ордэнам святога Уладзіміра 111 ступені. У 1887 годзе таксама стаў контр-адміралам, памёр у Пецярбургу у 1908 годзе. Па ім быў пастаўлены помнік з надпісам “Тут пакоіцца герой Сінопа і Севастопаля контр-адмірал Канаржэўскі Станіслаў Адамавіч (1832 – 1908 гг). Зараз на месцы пахавання станкабудаўнічы завод.