Зінаіда Сцяпанаўна, родам з Груздаўкі. У сям’і было 6 душ, 4 дачкі. Уступілі ў калхоз “17 сентября”, здалі каня, упраж, гумно разабралі.
У нас было ў гаспадарцы каровы, авечкі, куры, есьці было што, сад, 33 ульі.
У дзеда быў свіран, усё там ляжала. Здарыўся пажар, усё пагарэла, дабро мылі, малолі, горкі хлеб елі. У Гарадку быў млын, там рабілі і муку, і крупы. Была ступа – таўклі канаплю, рабілі алей. Калаўрот, кросны, ткалі.
Лен сеялі сотак 20, рвалі, абівалі слалі, мялі, трапалі, часалі на рэдкую пачаску кудзелю і пралі. Вясной ткалі і бялілі на рэчцы. Рабілі палатно, шылі кашулі, коўдры на кудзелі. Дзяцей спавівалі льяным палатном. Посцілкі, юбкі ў скадкі, цясёмкі ў 4 рады прышыем, гарсэткі шылі, вышывалі. Куплялі толькі касынкі на базары ў жыдоў у Лебедзеве па нядзелях. Ехалі туда на кані, прадавалі жыта, пшаніцу, мёд у Маладзечне прадавалі. Вечарамі скублі пер’е да самых Каляд. З Каляд пралі, у марце снавалі, у апрэлі ткалі. Пралі ў адной хаце па 7-8 чалавек, да 2-3 часоў. Пелі і царкоўныя песні ў пост, і свае. Гулялі ў фанты, вязалі паскі, рабілі швільныя ніткі, пралі з кужаля, воскам васкавалі, каб былі гладкія, як сення 10 номер.
Гадалі сабакам на аладках, хто першы замуж пойдзе, саломкай на вадзе, у які бок пойдзем замуж. Усе праўдзілася. Хадзілі на сяло. У адных люзей завалілася хата, зрабілі яе, як баню, і там спалі, новую хату будавалі. У іх, у Божкаў, было 3 сваіх дзяцей. Блохі сяклі, так мы сядзелі з нагамі на краваці. Я баялася, што з лапцяў не выберу блох.
Лапці плёў бацька, акураптныя, анучкі белыя. Пяньку-канаплянку замочвалі і рабілі канапляную пласконь, клалі ў баню сохнуць, мялі, трапалі, пачасывалі на шчотку. Быў кручок, як адзінка, накручваем і на верацяно.
Тоўсты кручок быў, аборачкі плялі ў 2 кручкі, знакі завязвалі і прадзявалі абору. На валёнкі тожа лапці падшывалі, каб не моклі.
У кожнага быў кажух. Рабілі расчыну з жытняй мукі, куплялі кіслату і дабаўлялі ў расол. Аўчыны нядзелі 3 моклі, потым лапаткай абскрабалі, мазутай змазвалі і на вольным воздуху водаль печкі яны сохлі, нацягнутыя на лучыны. Красілі чорным, мазут куплялі.
Валёнкі самі рабілі. Дзед рабіў. Я відзела, як ён біў-біў, вадой гарачай паліваў.
Елі капусту з мясам. Мяса салілі ў бочку.
У пост – саладуха. Закалбочвалі жытняй мукой, як на бліны, парылі ў печы, каб была чырвоная. Стыне, дабаўлялі вады і на прыпечак, закіпіць, потым укісне. Елі як поліўку, сахар дабаўлялі.
Елі мілту аўсяную. Авёс змелем, прасеем, цёплай летняй вадой развядзём. Кіпятком заліваем цэндру, соль клалі, сахар. Як кісель выходзіла. Фасолевы кулеш, дранку з маслам.
Самагонку гналі. Заводзілі: саган бульбы марожанай з мундзірамі расціралі з кіпятком, заварвалі, дабаўлялі летнюю ваду, дрожжы з Яхімоўшчыны. У бочцы вялізнай, 16 вядзёр, хадзіла 2 тыдні. Быў апарат. 10 літраў з гонкі палучалася. Як лыснуць, і на бок.
Былі жорны, малолі.
Падпечак быў з дзвёркамі. Кур на зіму забіралі ў хату, яны галовы павысоўваюць з дрэбак і ядуць.
Малых у хату забіралі цялят, парасят.
У Гарадку валялі шэрсць і шылі штаны і бурносы з капішонамі. Горшы надзявалі ў лес, а лепшы на базар.