*** По речушке Мураванке, которая течёт из Яхимовщины, проходила граница, которая разделяла замки Свидригайлы и Жигимонта. Был и в Полочанах какой-то замок, фрагменты фундамента и сейчас залегают под жилыми домами железнодорожников, вблизи ж.д. станции Полочаны. Чьи это были замки, сегодня определить не представляется возможным. Никто никогда не рассказывал. Оба замка были разрушены во времена удельных войн. В помощь Полоцким князьям присылал Иван Грозный стрельцов, чтобы побить Литвинов. С ними вместе пришёл и мой пращур, наёмник, венгр Бекиш бить литовцев, был ранен, здесь его выходили местные жители д. Литва, там и остался. Мой род пошёл от него. Читать далее
*** Мая маці была палачанская. Адэля Тарасаўна Бурачонак. Бацька – Бельскі Іосіф Рыгоравіч працаваў настаўнікам ў Рэдзькавічах. У 35-ым годзе памёр. Мне было 4 гады. І мы з маткай прыехалі ў Палачаны да бабулі Амілі.
У яе было паўгектара ворнай зямлі і сенакос. Жылі не багата.
Вёска была невялікая. Там, дзе цяпер Гарошкава хата, ужо было поле Свінтарэцкага. Там, дзе зараз жалезнадарожны магазін, у 38-ым годзе па пятніцах быў базар. З Лебедзева прыязджаў магазін, таргавалі ўсякім таварам. Там, дзе жыў раней лётчык, была школа на 2 канцы. Было 4 класы. Пасля пераходзілі вучыцца ў Гарадзілава, таксама бясплатна, а далей ужо плацілі.
У першую змену вучыліся 1 і 2 класы, а пасля абеда – 3 і 4. Настаўнічалі Русакоўскія. Ён быў дырэктар, а яна вучыла. Мы вучылі польскі язык і літаратуру, арыфметыку, гісторыю, геаграфію, граматыку. Читать далее
*** Бацькі жылі ў Беніцы, працавалі там у пана. У 1937 годзе вырашылі шукаць лепшай долі і прыехалі ў Палачаны, працаваць у Свінтіарэцкага. У сям’і было 5 дзяцей: 3 хлопца і 2 дзеўкі. Я ў Беніцы скончыла 5 класаў. Пасяліліся ў панскім двары. Тата быў старэйшым парабкам. Уся сям’я жыла ў адным пакоі Тут жа гатавалі ежу, тут жа спалі, тут жа мыліся. Была вялікая дзежка, у печы награвалі камні і мыліся Пакоі былі прахадныя: з аднаго можна было прайсці ў другі.
*** Мая маці жыла на Смаленшчыне, у Заходнюю Беларусію ўцякала ад вайны. Край быў партызанскі. Калі партызаны забівалі немца, выкатвалі ўсю вёску, палілі. Былі страшэнныя баі. Рэчка Сотня каля іх вёскі была пасля бою чырвоная. Людзі кучамі забітыя ляжалі, і нашы, і немцы.
Людзі галадалі: елі лебяду, лісты ліпы, мёрзлую бульбу, канюшыну, ягады, грыбы. Ішлі жабраваць. Хатулёк у руку і на вакзал. Там можна было што з рэчаў памяняць на яду. Там і пачула, што тут людзі лягчэй жывуць і паехала ў белы свет. З вакна поезда убачылі хлебныя нівы са знаёмай ды і выйшлі на станцыі Палачаны папытаць шчасця. Пайшлі прасіць есці. Папалі да Паўлоўскай Лізы. Яна вынесла па кубку малака і па лусце хлеба. Мужыкоў у вёсцы не было, былі на фронт забратыя. Рабочыя рукі былі патрэбны. Папрасіліся пераначаваць. Сталі працаваць на людзей за яду ды начлег. Нюра ўсё ўмела. Каму жала, каму касіла. Читать далее
*** Зінаіда Сцяпанаўна, родам з Груздаўкі. У сям’і было 6 душ, 4 дачкі. Уступілі ў калхоз “17 сентября”, здалі каня, упраж, гумно разабралі.
У нас было ў гаспадарцы каровы, авечкі, куры, есьці было што, сад, 33 ульі.
У дзеда быў свіран, усё там ляжала. Здарыўся пажар, усё пагарэла, дабро мылі, малолі, горкі хлеб елі. У Гарадку быў млын, там рабілі і муку, і крупы. Была ступа – таўклі канаплю, рабілі алей. Калаўрот, к росны, ткалі.
Лен сеялі сотак 20, рвалі, абівалі слалі, мялі, трапалі, часалі на рэдкую пачаску кудзелю і пралі. Вясной ткалі і бялілі на рэчцы. Рабілі палатно, шылі кашулі, коўдры на кудзелі. Дзяцей спавівалі льяным палатном. Посцілкі, юбкі ў скадкі, цясёмкі ў 4 рады прышыем, гарсэткі шылі, вышывалі. Куплялі толькі касынкі на базары ў жыдоў у Лебедзеве па нядзелях. Ехалі туда на кані, прадавалі жыта, пшаніцу, мёд у Маладзечне прадавалі. Вечарамі скублі пер’е да самых Каляд. З Каляд пралі, у марце снавалі, у апрэлі ткалі. Пралі ў адной хаце па 7-8 чалавек, да 2-3 часоў. Пелі і царкоўныя песні ў пост, і свае. Гулялі ў фанты, вязалі паскі, рабілі швільныя ніткі, пралі з кужаля, воскам васкавалі, каб былі гладкія, як сення 10 номер. Читать далее
*** Усё жыццё жыву ў гэтай хаце, толькі пастроек было больш: гумны, канюшня. Бацька дзяржаў выязных коней, вазіў пошту, яшчэ вазіў Карабан, па чарзе вазілі. У Пруды, Івянец, Пяршаі, усюды. Адтуль бралі пасажыраў. У Палачанах толькі была станцыя, ехалі адсюль у Вільню і ўсюды. Каля станцыі пасажыры сыходзілі.
У нас было 12 га зямлі за чыгункай, 3 га сенакосу.
Дзяцей было пяцёра: 4 дзеўкі і брат. Брат вучыўся на свяшчэнніка ў Вільні, не даўчыўся, у 39-ым годзе веру звярнулі.
Мы хадзілі ў школу. Тыя, хто на гасударственнай службе быў, добра грошай палучалі. Мая сястра Ніна шыла. У мяне былі прыгожыя сукенкі, валёнкі, туфлі, сандалі. А дзеці бедна адзяваліся: саматканыя плацці, лапцікі. Нас са школы вадзілі глядзець магілу Свінтарэцкага ў парку, вадзілі ў двор, вучылі, як што рабіць. Читать далее
*** Родилась в деревне Зоренька. Первое воспоминание о Полочанах – мне было 8-9 лет и помню ходила из Кобылок в Полочаны на железнодорожный вокзал, (там было почтовое отделение, и только там был телефон ) звонить по телефону сестре Марии, которая тогда работала секретарем - машинисткой в Молодечно.
Потом мы пошли учиться в Полочанскую школу ( старую деревянную ) в пятый класс, а во второй четверти (это был 1954г.) мы перешли в новую школу.
Тогда в Полочанах была гравийная дорога, весной и осенью её так разбивали машины, что невозможно было пройти. Читать далее
*** Меў сем лет – восем. Слышаў усё пра вайну. У нас у дзярэўні ў первых паявілася лампа керасінавая, вісяшчая. К нам прынасілі сібілія і чыталі, а мы слухалі. Мае сёстры сядзелі на печы і слухалі, як вайна будзе, якія гады, якія пціцы будуць лятаць з жалезнымі дзюбамі, пажыраць людзей, огненныя печы будуць лятаць па дзярэўні і разбівацца. Сядзім на печы і думаем, які дурак напісаў, хахочым на печы дзеці, і людзі што за грудкі не бяруцца, што не можа быць.
Пішуць, што пойдуць людзі ўсе з сумкамі, жабраваць. Думаем – дурак пісаў. Як будзе, хто дарыць будзе людзей. Читать далее
Пра гэтую добрую, сціплую жанчыну можна гаварыць бясконца. Сутнасць яе жыцця – рабіць дабро людзям “Самае важнае, што ні сабе прыдбаў, а чалавеку зрабіу”, лічыць Яугенія Фамінічна-Чаплінская (Белановіч у дзявоцтве).
Нарадзілася яна 13 верасня 1925 года у вёсцы Маршалкі Валожынскага раёна. Вучылася ў Валожынскай семігодцы, паступіла ў Віленскую гімназію, скончыла адзін клас, пачалася вайна. Быў 1939 год. Пасля працягвала вучобу ў Лідскім педвучылішчы. 20 год працавала настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Маршалкі, затым з 1967 года па 1981 у Палачанскай сярэдняй школе, а яшчэ 4 гады, ўжо будучы на заслужаным адпачынку, ў Літвянской школе.
Чым яна асаблівы чалавек? Сваёй любоўю і спагадай да людзей, да роднага краю, да сваей малой радзімы. Не адзін дзесятак гадоў аддавала яна цеплыню свайго добрага сэрца дзецям, навучыла іх самааддана любіць родны край, вёску. Запісвала яна легенды, паданні, песні, абрады, адна і са школьнікамі. Яўгенію Фамінічну па праву можна лічыць краязнаўцам нашых мясцін. Яна хавальніца фальклорных запісаў усяго наваколля. Читать далее
У 50-я гады я жыла ў Палачанах, працавала загадчыцай сельскай бібліятэкі і старшынёй сельскага Савета дэпутатаў. У 1953 годзе стала камуністкай. У Палачанах, непадалёк ад жывёлагадоўчай фермы, знаходзіліся тры баракі, гэта месца называлася “панскі двор”. Пры панскай Польшчы там жылі трынаццаць сем’яў, якія былі панскімі парабкамі. З прыходам Савецкай улады былыя парабкі сталі калгаснікамі, працавалі на гэтай жа ферме. Як дэпутат сельскага і раённага Саветаў, член райкама партыі, неаднойчы бывала ў гэтых людзей і ведала пра цяжкія ўмовы іх жыцця. Жыллё прыйшло ў непрыгоднасць. Патрэбна было ці рабіць капітальны рамонт, ці будаваць новыя дамы. Не раз я звярталася да кіраўнікоў раёна аб дапамозе ў выдзяленні лесаматэрыялаў і пазыкі. Але былі спасылкі на недастатковую колькасць выдзеленых для раёна будматэрыялаў, хаця і абяцалі нешта выдзеліць... Ішоў час, але ўсё заставалася на месцы. Читать далее
*** Яцукевіч Надзея Васільеўна, настаўніца, 1928 года нараджэння, прыехала ў вёску па размеркаванні з Ленінграда ў 50-ым годзе.
Уроженка Тверской области после окончания института имени Герцена в Ленинграде волей судьбы была заброшена в Западную Беларусь, в маленькую деревню Полочаны. Можно сказать,что я сама определила этот путь. Распределительная комиссия предложила выбрать место назначения, и мы с подругой назвали этот край, о котором, собственно, ничего и не знали, как и о других местах. Все-таки не север, не Дальний восток. Вручено направление конкретное: Молодечненский район. Вот и предстала я перед заведующим облоно 15 августа 1950 года. «Поедете в Ошмяны, в педучилище?» – «А мне все равно». Написан приказ. Я уже на пороге. И тут звонок. Меня возвращают. Мой земляк, который работал секретарем райисполкома, попросил направить меня в Молодечненский район, чтоб опекать в случае чего. Ну а РОНО посылает в деревню Полочаны. Здесь создается вторая в районе средняя школа. Первая – Лебедевская. И на печати было обозначено «Школа №2 Молодечненский район». Читать далее
Наталлья Сцяпанўна напісала кнігу «Старыя расказвалі ...» ў якой сабраны цікавыя матэрыялы аб гісторыі вёскі. Кніга захоўваецца ў Палачанскай бібліятэцы.
Есць нешта такое ў Палачанскай зямлі, што сее і прарошчвае ў сэрцах людзей акрамя светлага пачуцця Радзімы, глыбокую цікавасць да яе гісторыі.
Па ўсім свеце раскідаў лёс палачанцаў. Спачатку ехалі яны аж да Амерыкі на заробкі, яшчэ за царом. Пасля вывозілі іх немаведама за што ў Сібір, а з Сібіры зноў па ўсёй зямлі адпраўлялі. Высылалі іх у Казахстан. Самі ехалі яны, хто на цаліну па рамантыку, хто па грошы. Ехалі ў розныя канцы: хто па размеркаванні, хто па каханне, але куды б ні закінуў іх лёс, не забываліся на родную зямлю. Памятаюць і тыя, хто з’ехаў, і тыя, хто застаўся дома, многа цікавых гісторый і расказваюць іх адзін другому. З гэтых гісторый ведаем мы мінулае сваёй вёскі, і не прачытаеш гэтага а ні ў якіх падручніках. Читать далее