Вопыт сведчыць, што вайна- гэта пастаянны спадарожнік грамадскага развіцця. На жаль, і XX стагоддзя не стала выключэннем.
У ліпені 1920 года Чырвоная армія вызваліла Гродненшчыну ад інтэрвентаў. Дапамагалі Чырвонай арміі і мясцовыя жыхары. Адным з прыкладаў з’яўляецца подзвіг трох сялян з в. Дубна, якая уваходзіла тады у склад Гродзенскага ўезда/ зараз Мастоўскі раён./
З радкоў газеты “Рабоче-крестьянский путь”: “М. Кавальчук пад кулямётна-ружэйным агнём вымяраў глыбіню ракі і вызначаў месца пераправы. Сцяпан і Мікалай Касцечкі першымі кінуліся ў ваду, паказваючы шлях на левы бераг ракі Нёман. Усе трое прадстаўлены да ўзнагародлы”.
Канец XX стагоддзя час ад часу ўзрушвалі ваенныя канфлікты. З 1979 па 1989 год абмежаваны кантынгент савецкіх войскай быў уведзены ў Афганістан. Горам і болем адгукнулася ў сэрцах беларускіх маці, жонак і сясцёр гібель іх родных, якія выконвалі інтэрнацыянальны доўг. У Афганістане служыла 30 тысяч беларусаў, з іх загінула 725 чалавек, прапала без вестак 13, вярнуліся дахаты інвалідамі 850, атрымалі цяжкія раненні каля 2 тысяч.
Выконвалі свой інтэрнацыянальны доўг і нашы землякі: Варапай Мікалай Мікалаевіч і Добруг Міхаіл Іванавіч.