Калгас у вёсцы Дубна быў утвораны вясной 1940 г. Ён насіў назву «1 Мая». Першым старшынёй калгаса быў Сідаровіч Сяргей Еўстафевіч. У калгас ўвайшлі 120 гаспадарак з 300 сялянскіх двароў Дубна. Праз год калгас меў 685 гектараў зямлі. Сельскагаспадарчы інвентар калгаса складалі і плугі конныя – 60 штук, вораны – 60 штук, тры жаткі, адна малацілка, дзве веялкі, адна саломарэзка, 40 павозак, 40 саней і інш. Але нядоўга праіснаваў калгас – пачалася вайна з Германіяй. Маёмасць калгаса была часткова разабрана жыхарамі, часткова захоплена немцамі. Часова калгас прыпыніў сваю дзейнасць. Адраджэнне калгаса адбылося 20 сакавіка 1948 г. Старшынёй калгаса быў абраны Халько Павел Пятровіч. Пачынаць было вельмі цяжка. У студзені 1949 г. У калгас « 1 Мая» уваходзілі 13 сялянскіх гаспадарак ( усяго 46 чалавек ). Калгас меў 8 плугоў, 2 бараны, 2 культыватары і малацілку. У гэтым жа годзе калгас атрымаў грашовы крэдыт, будаўнічыя матэрыялы, с/г тэхніку мінеральныя угнаенні. У канцы 1949 г. У калгасе было 2 нафтавыя рухавікі, 98 конных плугоў, 92 бараны, 19 культыватараў, жатка, малацілка, сеялка. За 1949 г. у калгас уступіла 125 сялянскіх гаспадарак. Гадавы даход склаў 10 000 рублёў. Пачалі будаваць канюшні, кароўнікі і амбары.
11 лютага 1956 г. адбыўся сход членаў калгаса «1 Мая» і калгаса імя Молатава, на якім прынялі рашэнне аб аб'яднанні ў адзін калгас. Калгасным старшынёй выбралі Ўладзіміра Рыгоравіча Мельнічка. Аб'яднаная гаспадарка да 12 чэрвеня 1957 г. насіла назву "калгас імя Молатава" , пазней – «1 Мая». На палях калгаса «1 Мая» у канцы 50-х працавала 14 трактараў, 3 зернеўборачныя камбайны, 8 грузавых аўтамабіляў. Павялічыліся пасяўныя плошчы.
27 лютага 1953 г. на агульным сходзе калгаса «1 Мая» пастанавілі назваць калгас «Дубна». Пэўных поспехаў дасягнуў калгас пасля 1965 г. Павялічылася ўраджайнасць зернавых культур, цукровых буракоў і інш.
17 студзеня 1977 г. на аб'яднаным сходзе ўпаўнаважаных калгасаў «Дубна» і «Светлы шлях» ( Сухінічы ) Было прынята рашэнне аб аб'яднанні калгасаў у адну гаспадарку. Старшынёй абралі Лішыка Мікалая Клеменцьевіча. Гаспадарка стала называцца « Дубна» імя Д.І.Валковіча. У гэтым жа годзе ўступіў у строй свінагадоўчы комплекс « Прамень». Гаспадарка стала спецыялізавацца перш за ўсё на вытворчасці свініны.
У 2003 г. калгас «Дубна» рэарганізаваны ў СВК «Дубна» імя Д.І.Валковіча. У наступным годзе далучаны да ААТ « Гродна хлебапрадукт » і пераіменаваны ў СПУП «Дубна».
У 2005 г. гаспадарка аб'яднана з СВК « Харціца». Кіраўніком абраны Броска Іван Канстанцінавіч.
З 2006 г. кіруе гаспадаркай Казакевіч Мікалай Іванавіч, а з 2007 – Матуйза Сяргей Іванавіч.
З 2011 г. гаспадарку ўзначальвае Пусь Валерый Аляксандравіч.
З 2015 г. Гаспадарку ўзначальвае Кемяжук В.В.
У 2012 г. СПУП «Дубна» пераіменавана ў філіял «Дубна» ААТ « Агракамбінат» Скідельскі».
Па стану на 01.01.12 г. аўтатрактарны парк прадпрыемства ўключаў 97 фізічных трактараў, 19 збожжаўборачных камбайнаў, 1 буракаўборачны, 43 грузавых аўтамабілі.
На тэрыторыі прадпрыемства маецца 18 населеных пунктаў. У склад таварыства ўваходзяць:
комплекс па адкорму буйной рагатай жывёлы ў колькасці 5 тысяч галоў;
адна свінаферма;
шэсць малочна-таварных ферм;
тры вытворчыя брыгады.
Галоўныя задачы, якія стаяць перад прадпрыемствам, заключаюцца ў тым, каб павялічваць аб'ёмы вытворчасці, паляпшаць яе якасць.
З пакон вякоў на Дубненскай зямлі жылі працавітыя людзі. Цяперашняе яе пакаленне працягвае слаўныя традыцыі нашых продкаў.