Гісторыя дзяржаўнай установы адукацыі “Дубненская сярэдняя школа”

У 1905-1906 гадах пачалося будаўніцтва Дубненскай школы. У гэтай справе прымалі ўдзел не толькі будаўнікі, але і бацькі, і дзеці. Вельмі ж хацелася мець новую школу, таму што да гэтага вучні вычыліся ў хатах. У 1911 годзе школа была пабудавана. Школа была царкоўна-прыхадская. Быў уведзены закон божы, два ўрокі ў тыдзень (аўторак і чацвер). У школе было тры класныя пакоі і спартыўная зала. Паміж спортзалам і класамі была кватэра для настаўніка. Каля школы была пабудавана трохпакаёвая кватэра для дырэктара школы. У школе працавала тры настаўнікі. З 1940 года школа была сямігадовая. У гэты час тут працавалі Сяховіч Арсенцій Міхайлавіч, Сіткевіч Сцяпан Мікалаевіч, Курута Адам Мікалаевіч. У час вайны школа не працавала. Вёска Дубна адносілася да Кёнігсберскай вобласці Германіі.

У сакавіку 1944 годзе школа была разбурана, таму пасля вызвалення вёскі навучанне вялося па хатах. Затым вучняў перавялі ў памяшканне былой гміны. У 1944-1946 гадах школа была двухкласная. У 1944 годзе было два першыя класы па 45-48 чалавек. Тут вучыліся дзеці розных узростаў. Было шмат пераросткаў, якія не атрымалі адукацыі ў час вайны. Другі клас быў толькі адзін. У 1946 годзе школа зноў стала сямігадовая. За гэты навучальны год у школе памянялася тры дырэктары: СяховічА.М., ПрывалаўА.Н., Бабаедаў С.А.

З 1951-1952 годзе дырактарам школы стаў Каляснеў Б.П. Школа была ўжо адноўлена. Але вучняў было вельмі многа і ўсе не размяшчаліся. Школа была ў трох памяшканнях, працавала ў дзве змены.

Першы выпуск быў у 1954-1955 годзе. Дырэктарам школы быў Дарошка Н.Р. Затым дырэктарам школы былі Трафімовіч Леанід Юльянавіч, Рапекта Уладзімір Афанасьевіч, Дробат Валянцін Алякеевіч, Жылінскі Генадзій Генрыхавіч. Сучасны будынак школы быў пабудаваны на рубяжы 70-80-х гадоў. Зараз у нас вучацца 102 вчні. Дырэктарам з'яўляецца Пусь Лілія Канстанцінаўна.