Пастанова Міністэрства адукацыі РБ ад 28 лістапада 2016 № 108

"Аб устанауленні формау уліковых дакументау, якімі афармляюцца арганізацыя бібліятэчных фондау устаноу агульнай сярэдняй адукацыі і выключэнне з іх дакументау"

На падставе часткі другой пункта 7 артыкула 145 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Устанавіць формы ўліковых дакументаў, якімі афармляюцца арганізацыя бібліятэчных фондаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і выключэнне з іх дакументаў:

кнігі сумарнага ўліку дакументаў бібліятэчнага фонду ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі згодна з дадаткам 1;

інвентарнай кнігі ўліку дакументаў бібліятэчнага фонду ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі згодна з дадаткам 2;

карткі ўліковага каталогу дакумента бібліятэчнага фонду ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі згодна з дадаткам 3;

журнала ўліку і карыстання дакументамі бібліятэчнага фонду ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў электронным выглядзе згодна з дадаткам 4;

кнігі сумарнага ўліку вучэбных выданняў бібліятэчнага фонду ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі згодна з дадаткам 5;

уліковай карткі вучэбнага выдання бібліятэчнага фонду ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі згодна з дадаткам 6;

журнала рэгістрацыі ўліковых картак вучэбных выданняў бібліятэчнага фонду ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі згодна з дадаткам 7;

журнала выдачы вучэбных выданняў бібліятэчнага фонду ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі згодна з дадаткам 8;

персанальнага ўліку вучэбных выданняў бібліятэчнага фонду ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, якія выкарыстоўваюцца пры арганізацыі адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі, згодна з дадаткам 9;

персанальнага ўліку вучэбных выданняў бібліятэчнага фонду ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, якія выкарыстоўваюцца пры арганізацыі адукацыйнага працэсу на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, згодна з дадаткам 10;

персанальнага ўліку вучэбных выданняў бібліятэчнага фонду ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, якія выкарыстоўваюцца пры арганізацыі адукацыйнага працэсу на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, згодна з дадаткам 11;

журнала рэгістрацыі дакументаў бібліятэчнага фонду ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, прынятых замест пашкоджаных або страчаных, згодна з дадаткам 12;

акта аб прыёме дакументаў бібліятэчнага фонду ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі з іншых бібліятэк згодна з дадаткам 13;

акта на выяўленне пашкоджання або страты дакументаў бібліятэчнага фонду ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі згодна з дадаткам 14;

акта на выключэнне дакументаў бібліятэчнага фонду ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі згодна з дадаткам 15.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 3 лютага 2017 г.

Мiнiстр М.А.Жураўкоў

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 28 лістапада 2016 г. № 108