5 мая
Абрад "Юр'я" (в. Ахонава, Дзятлаўскі раён)
Даведачна: старадаўні абрад святкавання Юр'ева дня ў першапачатковым выглядзе захавалі жыхары вёскі Ахонава Дзятлаўскага раёна. Старажытны земляробчы свята Юр'я - элемент гонару дадзенай мясцовасці яшчэ і таму, што яму быў прысвоены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Паўдзельнічаць у сакральных дзеяннях, выканаць традыцыйныя абрадавыя песні і, вядома ж, атрымаць запаветны кавалачак пояса-абярэга можна, прыняўшы ўдзел у свяце "Юр'я".
16 чэрвеня
Свята Касцоў (Дзятлаўскі раён, аг. Вензавец)
У праграме свята: конкурс прафесійнага майстэрства "Касец"; "Сельская вясёлая эстафета" - спаборніцтва сярод каманд раёна; канцэртная праграма артыстаў Дзятлаўскага раёна; выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці; выстава-продаж Вензавецкага лясніцтва; этнаграфічная выстава.
15 ліпеня
Свята бліноў (Дзятлаўскі раён, аг. Белагурна)
Новае брэндавае мерапрыемства ў аграгарадку. Свята бліноў - гэта вясёлае мерапрыемства, на якім людзі розных узростаў даведаюцца шмат новага пра любімыя прысмакі, паспрабуюць бліны з самымі разнастайнымі начынкамі і фаршу: салодкія, салёныя, прэсныя, з кіслінкай. Усе жадаючыя паўдзельнічаюць у забаўляльных гульнях, паслухаюць песні, актыўна правядуць час з сям'ёй, атрымаюць зарад станоўчых эмоцый і яркіх уражанняў.
22 ліпеня
Свята Рыбака (Дзятлаўскі раён, п. Гезгалы)
Традыцыйнае брэндавае мерапрыемства ў аграгарадку. У гэты дзень аматары рыбнай лоўлі збіраюцца ля возера, каб паспаборнічаць "хто каго" (лоўля ажыццяўляецца вудай ці спінінгам з берага, без выкарыстання плаўсродкаў). Для жыхароў і гасцей свята прапануецца канцэртная праграма артыстаў Дзятлаўскага раёна, арганізоўваецца работа падворкаў, гандлёвых кропак, рыхтуюцца сувеніры і бяспройгрышная латарэя.
29 ліпеня
Свята мёду (Дзятлаўскі раён, аг. Раклевічы)
Традыцыйнае брэндавае мерапрыемства ў аграгарадку, якое праводзіцца напярэдадні Мядовага спасу.
У праграме - забаўляльная эстафета сярод каманд КСУП і арганізацый раёна, ўрачыстае адкрыццё, выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці і канцэрт лепшых артыстаў Дзятлаўскага раёна.
25 жніўня
Свята Хлеба (Дзятлаўскі раён, аг. Дварэц)
Новае брэндавае мерапрыемства ў аграгарадку. У праграме: тэатралізаванае адкрыццё свята, ушаноўванне лепшых хлебаробаў жніва 2018 года, "Вясёлая вясковая эстафета", конкурс на лепшы каравай сярод Дзятлаўскага раёна, конкурс на лепшую хатнюю выпечку сярод жыхароў аграгарадка, дэфіле юных мадэляў (конкурс дызайнерскіх прычосак), флэшмоб, канцэртная праграма прафесійных артыстаў.
3 верасня
Свята бульбы (Дзятлаўскі раён, аг. Хвінявічы)
Новае брэндавае мерапрыемства ў аграгарадку. Свята, прысвечанае гаспадыні беларускага стала, стане паўнавартасным мерапрыемствам для рознаўзроставай катэгорыі насельніцтва. У рамках свята арганізатары прадставяць шырокі асартымент страў з бульбы, задаволяць іх дэгустацыю, падзеляцца рэцэптамі прыгатавання. "Сельская вясёлая эстафета" - спаборніцтва сярод каманд КСУП і арганізацый раёна. Таксама ў праграме свята - канцэрт лепшых артыстаў аматарскай творчасці Дзятлаўскага раёна.
1. Відэафільм "Дзятлаўшчына сучасная"
Сябры, а ці чулі вы пра Каляндар культурных падзейных мерапрыемстваў Дзятлаўскага раёна?
Яшчэ не? Тады прапаную вам з ім пазнаёміцца. Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць розныя святы ў весках раёна. Калі вы яшчэ ніводнага не наведалі, то прасіце на наступны год вашых бацькоў абавязкова з'ездзіць на адно або некалькі з іх.
2. "Прыроднымі сцяжынкамі". Экалагічная сцяжынка пачатковых класаў сярэдняй школы №1.
3. Аб прадпрыемстве "Ізакам"