Прывітанне! Спадзяюся, вы ўважліва мяне слухалі на прыпынку, ды яшчэ тое-сёе пачыталі. Калі так, то пачнаем знаёміцца з заданнямі. Яны не вельмі
цяжкія. Галоўнае, падысці да выканання заданняў удумліва, і ў вас усё атрымаецца!
Заданне 1.
Расшыфруйце QR-код, прачытайце пытанне і знайдзіце на яго адказ. За кожны правільны адказ вы атрымаеце 1 бал. Максімальная колькасць балаў за віктарыну - 20.
Заданне 2.
Выканайце практыкаванне, атрыманае ключавое слова ўпішыце ў форму ніжэй. За правільны адказ каманда атрымае 5 балаў.
Упішыце ключавое слова, атрыманае ў папярэдняй гульні, у форму.
Заданне 3.
Вядомы краязнавец Дзятлаўшчыны, былы дырэктар музея, Фёдар Фёдаравіч Красюк, прапаноўвае: "... у гарадскім парку зрабіў бы Алею славы сваіх знакамітых землякоў, людзей, якія нарадзіліся тут, нешта зрабілі для Дзятлаўшчыны (прыкладна, як у Свіслачы), змясціў бы не фотакарткі, а скульптурныя кампазіцыі".
(Падрабязней чытайце тут). Постаці якіх вядомых асоб, на вашу думку, павінны быць у гэтай алеі. Састаўце спіс з 10 асоб. Адказ абгрунтуйце. Максімальная колькаць балаў за заданне - 20.
Паважаныя удзельнікі каманд! У спісе павінны быць 10 асоб! А таксама рабіце ў канцы подпіс, якая каманда яго саставіла.
Плённай вам працы!