Вось наша вандроўка падышла да другога прыпынку. Спадзяюся, што вы не стаміліся. А калі і стаміліся, дык сядзьце трошкі адпачыць. А потым бярыцеся за справу. Я зноў падрыхтаваў вам некалькі заданняў. Тым больш, што некаторыя помнікі архітэктуры на Дзятлаўшчыне такія ж старыя, як і я.
1.Віктарына "Каменныя сведкі".
Разгледзьце фотаздымкі памнікаў архітэктуры, культавага дойлідства, будынкі, якія захаваліся да нашых дзён. Вам патрэбна падпісаць, як яны называюцца і дзе знаходзяцца. За кожны правільны адказ вы атрымаеце 1 бал.
Заданне 2. Стужка часу "Каменныя сведкі"
Суаднясіце выявы каменных сведкаў гісторыі Дзятлаўшчыны з годам пабудовы. Калі вы зробіце гэта правільна, то атрымаеце ключавое слова. Гэта назва помніка архітэктуры, які быў вар'яцкі знішчаны некалькі гадоў таму назад. Упішыце ключавое слова ў форму ніжэй. За правільна выкананае заданне атрымаеце 10 балаў.
Упішыце ключавое слова ў форму ніжэй.
Заданне 3.
Збярыце пазл. У форму ніжэй унясіце звесткі аб тым, як называецца гэты помнік, дзе ён знаходзіцца і якая легенда альбо паданне з ім звязаны.
Запоўніце форму.
Плённай вам працы!