Пацыновіч Аляксей, навучэнец 10 "А" класа дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 1 г. Дзятлава"
"Прывітанне! Мяне завуць Пацыновіч Аляксей, а ніжэй мая аднакласніца Касцюкевіч Яна. Мы вучні сярэдняй школы №1 г.Дзятлава.
Мы з Янай ужо не першы год з’яўляемся членамі савета школьнага музея “Гісторыя Дзятлаўшчыны”. А гісторыяй і культурнай спадчынай роднага краю цікавімся даўно.
У рамках Года малой радзімы ў нас узнікла ідэя сабраць цікавыя матэрыялы аб нашым родным горадзе і раёне. У гэтым нас падтрымалі нашы педагогі. А каб пра нашу бацькаўшчыну даведаліся не толькі вучні і настаўнікі нашай школы і школ Дзятлаўскага раёна, яны нам параілі, а мы выкарысталі іх падказку і практычную дапамогу ў стварэнні вэб-квеста з элементамі даследавання “Зямля, дзе пачаўся твой лёс. Вандроўка са старым Дзятлам”.
Касцюкевіч Яна, навучэнка 10 "А" класа дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 1 г. Дзятлава"
"Мы запрашаем навучэнцаў 5-7 класаў у вандроўку па дзятлаўскім краі. Вандроўка будзе незвычайная, таму што на дапамогу нам прыляцеў стары і мудры Дзяцел. Менавіта ён будзе вандраваць з удзельнікамі гульні па Дзятлаўшчыне і прапаноўваць ім пад час падарожжа разнастайныя заданні. Спадзяёмся, усім будзе цікава. У добры шлях!"