Ну а зараз, шаноўныя, мае заданні.
Прывітанне!
Вось і дабраліся мы з вамі да вельмі любімага мною прыпынку. Ведаеце, калі я чую ў лесе, што надыходзіць якое-небудзь свята або ладзіцца які народны абрад, то адразу кідаю ўсе свае справы і лячу да людзей, каб разам з імі правесці час. Падабаецца мне і за людьмі паназіраць, і стравамі якімі паласавацца, а бывае і патанцаваць. Праўда, танцую я не вельмі, таму залятаю вышэй на якое дрэва і скачу сам сабе або дзюбам у такт пастукваю. Асабліва радуе тое, што жыхары Дзятлаўшчыны не забываюцца аб народных традыцыях, звычках і абрадах.
Заданне 1.
Адкажыце на пытанні віктарыны. За кожны правільны адказ атрымаеце 1 бал.
Заданне 2
Суаднясіце народныя і хрысціянскія святы з порамі года. Калі вы зробіце гэта правільна, вы даведаецеся, як называецца гадавы святочны цыкл.
Упішыце ключавое слова ў форму ніжэй.
Заданне 3.
Нашым продкам, асабліва дзяўчатам, вельмі хацелася даведацца, што іх чакае ў будучым. Таму часта варажылі. Асабліва распаўсюджанай была традыцыя каляднай варажбы на суджанага. Распытайце ў сваіх бабуляў, прабабуляў, як яны ў маладосці варажылі на будучага мужа. Апішыце гэты абрад у сумеснай прэзентацыі, аформіўшы адзін або некалькі слайдаў. За кожны правільна аформлены слайд каманда атрымае 15 балаў.
Плённай вам працы!