Прывітанне! Вось і пераадолелі мы палову шляху, перайшлі да другой. У нас сёння цікавая тэма - "Знакамітыя землякі". Можа каму з вас здаецца, што няма ў нас ніякіх знакамітых землякоў, бо вы ніколі ні чулі такіх гучных імён як, напрыклад, Жорэс Алфёраў з Віцебшчыны ці Янка Купала і Якуб Колас з Міншчыны, ці Цётка з Гародні. Але ж, на самай справе, Дзятлаўшчына дала свету таксама шмат навукоўцаў, літаратараў, грамацкіх і культурных дзеячоў. І усіх я ведаю. За аднымі назіраў, калі яны басанож беглі ў школу, за другімі - калі пасвілі ўлетку кароў ды авец на лузе, трэйція шпацыравалі ўздоўж нашых рачулак ды азёр і складалі свае вершы, а я падслухоўваў. Спадзяюся, што ўважліва перачыталі ўсе тыя матэрыялы, што я вам прапанаваў, параіліся са сваімі настаўнікамі і гатовы прыступіць да выканання заданняў.
1. Віктарына "Знакамітыя землякі"
Сябры, разгледзьце партрэты знакамітых землякоў, падпішыце іх прозвішчы і імёны, а таксама галіну, у якой яны праславіліся.
2. Сумесная прэзентацыя "Знакамітыя землякі"
Сябры, з папярэднім заданнем вы справіліся. Але ж у ім вы называлі толькі імя і давалі кароткія звесткі пра галіну, у якой праславіўся чалавек. Ды і ў рамках віктарыны нам не ўдалося ўспомніць усе імёны. Таму ў якасці другога задання я прапаную вам стварыць сумесную прэзентацыю "Знакамітыя землякі" і расказаць у ёй больш падрабязна пра нашых знакамітых літаратараў, спартсменаў, культурных і грамацкіх дзеячоў. За кожны правільна аформлены слайд каманда атрымае 10 балаў.
Заданне 3. Сінквейн "Шчодрая талентамі зямля дзятлаўская"
Апошнім заданнем на гэтым прыпынку будзе састаўленне сінквейна на тэму "Шчодрая талентамі зямля дзятлаўская". Напішыце сінквейн і размясціце яго на віртуальнай дошцы знізу. Як працаваць з віртуальнай дошкай прачытайце тут.
Плённай вам працы!