У падзеях мінулага нашы карані. А дрэва без карэння не можа
ні існаваць, ні тым больш прыносіць плады.
Уладзімір Караткевіч
Дзятлаўшчына – старонка з багатай гісторыяй, самабытнай культурай, вялікай духоўнай спадчынай. З сівой даўніны дайшлі да нас народныя традыцыі нашага краю, святы, абрады, звычаі. Усё гэта перадавалася з пакалення ў пакаленне.
У нашы дні беларускія традыцыі і звычаі не забытыя, нават моладзь цікавіцца гісторыяй продкаў. Вось чаму многія з задавальненнем прымаюць удзел у беларускіх святах, варожаць ў перыяд калядных святаў.
На нашай зямлі галоўным зімовым святам здаўна былі Каляды. Раней дадзенае свята сімвалізавала пачатак новага года: і сельскагаспадарчага, і сонечнага. Да Каляд, як і да шматлікіх іншых святах, дзятлаўчане рыхтуюцца загадзя: забіваюць свінню, абавязкова робяць генеральную ўборку ва ўсім доме, падбіраюць сабе новыя прыгожыя ўборы і ідуць у лазню, каб старанна памыцца і сустрэць свята чыстымі.
Дажынкі, свята ўраджаю, у нашы дні святкуецца шырока, з вялікай колькасцю забаўляльных мерапрыемстваў, продажам сельскагаспадарчай прадукцыі і ўзнагародай працы лепшых фермераў. На гэтае свята з'язджаецца вялікая колькасць людзей, каб прыняць удзел у ім, адведаць смачнай беларускай ежы і адпачыць.
Народныя промыслы і зараз застаюцца актуальнымі і займаюць немалаважную ролю ў нашым жыцці. Яшчэ захаваліся майстры, якія займаюцца саломкай і лазой, вышыванкай, роспісам па шкле і ганчарствам.
Да самых яркіх беларускіх абрадавых падзей адосіцца вяселле і хрэсьбіны. Па такіх важных нагодах, як правіла, збіраецца ўся сям'я, уключаючы блізкіх і далёкіх сваякоў, падаецца да стала мноства страў.
Абрад, які мае глыбокі сэнс - гэта вяселле. Вяселле на нашай зямлі заўсёды было прадумана да дробязяў, і ўсе яго этапы былі старанна вывераныя. Сучаснае вяселле ўжо не мае такі глыбокі сэнс, хоць і па гэты дзень многія маладыя не адмаўляюцца ад традыцый продкаў.
І сёння прынята прыходзіць «у сваты» ў дом нявесты, ладзіць тэатральны «выкуп нявесты», а «скрасці нявесту» на вяселлі - гэта святая справа любімых сябровак нявесты.
Хрэсьбіны - гэта сямейнае свята, звязанае з праваслаўнай таямніцай хросту дзіцяці. У сям'і рыхтуюцца да гэтай падзеі загадзя, старанна выбіраючы хросных бацькоў, звычайна сярод блізкіх сваякоў ці сяброў, і запрашаючы гасцей. Падрыхтоўка святочнага стала з майстэрскімі прысмакамі стала традыцыяй гэтага свята.
Некаторую інфармыцыю аб традыцыях роднага краю можна атрымать тут