Ох, але ж я і стаміўся. Ды і не дзіва - мы з вамі ўжо так даўно вандруем. А я стары, зусім нядужы. Трэба мне ўжо трошкі і адпачыць. Ды і лес чакае мяне.
А таму, даю вам апошнія заданні, падвожу вынікі і ў лес, на адпачынак.
Заданне 1.
Адкажыце на пытанні віктарыны. Яна сёння нялёгкая, але ж вы такія малайцы, так ладна спраўляліся з заданнямі на папярэдніх прыпынках, што і тут, спадзяюся, здолееце знайсці адказы. Але ж калі зусім цяжка будзе, то раю вам звярнуцца за дапамогай у райвыканкам. Пра сучаснае становішча ў раёне там ведаюць добра і з задавальненнем вам дапамогуць.
Заданне 2
Разгадайце крыжаванку. Ключавое слова ўпішыце ў форму ніжэй.
Упішыце ключавое слова
Заданне 3
Аблятаючы абшары Дзятлава і Дзятлаўшчыны я заўважыў, што ўсё больш падарожнікаў наведваюцца штогод у нашы мясціны. Блукаюць па вуліцах горада, наведваюць навакольныя вёскі, маляўнічыя куточкі нашай Дзятлаўшчыны. А вось каб ім было лягчэй знаёміцца з нашай бацькаўшчынай, прапаную вам распрацавать турыстычны маршрут па Дзятлаву альбо Дзятлаўскаму раёну і нанесці яго на гугл-карту. А пасля размясціць спасылку на ваш маршрут у "Скарбонцы турыстычных маршрутаў Дзятлаўшчыны". У маршруце павінны быць пазнакі з указаннем места, фотаздымкам, кароткім аповедам (гістарычнай даведкай), чаму гэта места неабходна наведаць. Можна таксама дабавіць кароткае відэа ці яшчэ што. Усё залежыць ад вашай творчай задумкі. За правільна распрацаваны маршрут каманда атрымае 50 балаў. маршрута
Некалькі падказак, як працаваць з гугл-картамі знойдзеце тут і тут.
Плённай вам працы!