Вось мы ўжо і на трэцім прыпынку. Цяжка мне успамінаць пра тыя часы ліхалецця. Гарэлі вёскі, грукалі па вуліцах мястэчка цяжкія боты з абцасамі, то тут, то там чулася чужая мова. Але ж і ўспамінаць пра той час патрэбна, і гутарыць пра яго. Каб вы, мае малыя землякі ведалі, каб памяталі, каб потым сваім дзецям расказалі.
Заданне 1.
Адкажыце на пытанні віктарыны.
Заданне 2.
Жыхары Дзятлаўшчыны вельмі ўдзячныя ўсім тым, хто аддаў сваё жыццё за перамогу. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў нашым раёне ўзнікла шмат помнікаў, прысвечаных тым цяжкім дням. Кожная каманда павінна нанесці на карту "І памятае свет выратаваны" па адной пазнацы, адзначыўшы помнік, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Пазнака павінна ўтрымліваць наступную інфармацыю: назва помніка, дакладны пункт знаходжання, фотоздымак. Вітаюцца і іншыя матэрыялы, напрыклад, відэа. За гэта можна атрымаць дадатковыя 10 балаў. Інструкцыю як ставіць пазнаку на гугл-карце знойдзеце тут.
Заданне 3.
У наступным заданні я прапаную вам расказаць пра людзей, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. Напэўна, у вашых сем'ях ёсць родныя, якія ваявалі на фронце або ў партызанскім атрадзе. Распытайце сваіх бацькоў, бабуляў і дзядуляў і аформіце адзін або некалькі слайдаў у сумеснай прэзентацыі "Мы памятаем". За кожны правільна аформлены слайд каманда атрымае 20 балаў. Інструкцыя па працы з гугл-прэзентацыяй тут
Плённай вам працы!