Запрашаю вас ў вандроўку!
Вандроўка будзе працяглаю - ажно 6 тыдняў За гэты час мы пабываем і ў далёкім мінулым роднага краю, і ў сучасным, успомнім гады ваеннага ліхалецця, пазнаёмімся са знакамітымі землякамі, а таксама згадаем традыцыі і звычаі роднага краю.
Каб вам на працягу тыдня не траціць час на наша падарожжа, прапаную прысвяціць яму суботні дзень. Збірайцеся з раніцы ў школе і адпраўляйцеся ўслед за мной.
Я - стары Дзяцел. Жыву на Дзятлаўшчыне вось ужо колькі соцень гадоў. Нядаўна пачуў, што 2018 год абвешчаны Годам малой радзімы. І стала мне цікава, ці маладыя жыхары добра ведаюць Дзятлава, Дзятлаўшчыну, іх мінулае і сучаснае.
Прывітанне, сябры!
Знаць прыемна і не лішне,
Чым слаўны ў свеце родны край!
Ніл Гілевіч
Вандроўка пройдзе з 10 лістапада па 28 снежня 2018 года.
Для ўдзелу вам парэбна сабраць каманду з трох-пяці чалавек і зарэгістрыравацца да 17 лістапада. Вандраваць будем па суботах.
Прыпынак 1 - 17 лістапада 2018 года
Прыпынак 2 - 24 лістапада 2018 года
Прыпынак 3 - 1 снежня 2018 года
Прыпынак 4 - 8 снежня 2018 года
Прыпынак 5 - 15 снежня 2018 года
Прыпынак 6 - 22 снежня 2018 года
28 снежня - заключнае свята і ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў. Усе ўдзельнікі будуць узнагароджаны сертыфікатамі, а пераможцы - дыпломамі.
Жадаю вам поспехаў!
У добры шлях!