Першым, пераадолеўшы з баямі за тры дні адлегласць ад Ліды да Гродна, на непасрэдныя подступы да горада з паўночнага ўсходу выйшаў 3-і гвардзейскі кавалерыйскі корпус. Яго 6-я гвардзейская кавалерыйская дывізія, якой камандаваў генерал-маёр
Брыкель, пад вечар 13 ліпеня завязала бой з пяхотай і танкамі праціўніка ў раёне в. Кульбакі (сёння ў складзе мікрараёна Дзевятоўка).