Асноўныя напрамкі працы па збору матэрыялаў для музея:
- архіўныя даследаванні (Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне, Літоўскі дзяржаўна гістарычны архіў у Вільні);
- збор вусна-гістарычных крыніц (запіс успамінаў жыхароў Дзевятоўкі);
- кансультацыі з музейнымі супрацоўнікамі, краязнаўцамі
- пошук прадметаў музейнага значэння па тэматыцы музея (у сем’ях настаўнікаў і вучняў гімназіі, гісторыкаў, краязнаўцаў, калекцыянераў, падчас экспедыцый уздоўж рэчкі Гараднічанкі);