Сіта, або рэшата, гэта гаспадарчая прылада для адсеву адходаў і ачышчэньня мукі. У славянскай культуры яно сімвалізавала ўрадлівасць і багацце, і такія чалавечыя рысы, як чуласць і сумленне. У гэтым ёсць сувязь і з сусветнай культурай, таму зараз варта прыгадаць прытчу пра сіта: Адзін чалавек запытаў у Сакрата: ''Ведаеш, што сказаў пра цябе твой сябар?''. ''Пачакай, - спыніў яго Сакрат - прасей спачатку тое, што збіраешся сказаць праз тры сіты. Першае, гэта сіта праўды. Ты ўпэўнены ў гэтым? '' ''Не, я толькі чуў гэта,'' - сказаў госць. ''Тады праз другое сіта. Гэта сіта дабрыні. Ты скажаш што-небудзь добрае?''''Не, наадварот, '' - адказаў ён. ''Значыць, - працягваў Сакрат, - ты збіраешся сказаць нешта дрэннае пра майго сябра, але не ўпэўнены ў гэтым? Ну, тады засталося апошняе сіта карысці. Ці мне ўжо так неабходна гэта ведаць?''''Не, у гэтым няма ніякай неабходнасці''. ''Вось бачыш, - сказаў Сакрат, - твае словы не маюць ні праўды, ні дабрыні, ні карысці. А навошта тады казаць?'' І калі вам захочацца нешта расказаць ці зрабіць чалавеку, успомніце пра гэтыя тры сіты.