А вось гэта палічка прадстаўляе – ПАХІ ГОРАДА.
Паспрабуйце вызначыць, што сімвалізуюць гэтыя колбачкі? Вам у гэтым дапамогуць старыя фота Гродна.
- Васкавая свечка і ладан – пахі нашых храмаў;
- Газеты ў колбачцы сімвалізуе пах друкарняў і кнігарняў (кніг, газет);
- Кава, цукар з карыцай, гарбата – пахі гарадзенскіх кавярняў, цукерняў, пякарняў…
- Спецыі – пах прадуктовых гандлёвых кропак: гарадскіх рынкаў і крамаў
- Зёлкі і касметычнае мыла – пахі аптэкі
- Тытунь адлюстроўвае Гродна як цэнтр тытунёвай вытворчасці
- Гліна – звязаная з пахамі цагельняў ды іншых майстэрняў, якія працуюць з глінай
Вада з рэчкі Гараднічанкі (каля месца ўпадзення гэтай рэчкі ў Нёман і ўзнік наш горад)
Конкурс юных экскурсоводов Гимназия №6.mp4.mp4