На выставачных палічках прадстаўлены вырабы гарадзенскіх цагельняў і кафлярняў (асабліва каштоўныя экспанаты – плінфа 12 ст., з якой былі пабудаваны Ніжняя царква, Барыса-Глебская (Каложская) царква; цэгла-пальчатка, плітка для падлогі і дахоўка 16 ст. са Старога Замка; цэгла-пальчатка з Фары Вітаўта, найстарэйшага касцёла Гродна. А вось тут – кавалкі пяшчаніка і цэглы, якія засталіся пасля ўзрыву Фары Вітаўта ў 1961 годзе.