Мэта– музейная інтэрпрэтацыя працэсаў урбанізацыі, гарадской гісторыі Беларусі праз прызму лакальнай гісторыі (мікрагісторыі): на прыкладзе мікрараёна горада Гродна “Дзевятоўка”.
Новая музейная пляцоўка створана як:
даследчыцкая лабараторыя па вывучэнню працэсаў урбанізацыі, гарадской гісторыі Беларусі праз прызму лакальнай гісторыі: на прыкладзе мікрараёна горада Гродна “Дзевятоўка”;
месца памяці аб мінулым гэтай часткі гарадской прасторы;
адукацыйна-выхаваўчае асяроддзе, праз якое гімназічная моладзь, зможа адчуць дотык да гісторыі нашых продкаў, перажыць незвычайныя хвіліны духоўна-эмацыйнага яднання з мінулым (у гэтым палягае сутнасць ідэі “жывой гісторыі”).