"Тыдзень музея - 2023"
На працягу апошняга майскага тыдня музей "Жывая гісторыя горада (мікрараён Дзевятоўка)" правёў шэраг цікавых мерапрыемстваў: лекцый, экскурсій, інтэрактыўных віктарын і квэстаў. Частка з іх праводзілася непасрэдна ў музеі, частка - у фармаце онлайн-віктарын. Тэматыка музейных заняткаў была разнастайная:
- Адкуль пайшла назва Дзевятоўка?
- Дзевятоўка на старых картах: старонкі ваеннай гісторыі Дзевятоўкі
- SACRUM: з гісторыі рэлігійнага жыцця, адукацыі і навукі
- Пад аховай анёлаў: з гісторыі Фарнага касцёла
- Фара Вітаўта - мураваны летапіс горада
- Гісторыя Станіславова: ад каралеўскай рэзідэнцыі да аграрнага ўніверсітэта
- Другая сусветная вайна ў лёсе Дзевятоўкі (квэст-экскурсія)
- Горад майстроў: з гісторыі рамёстваў Гродзеншчыны
- Пахі горада (музейны квіз)
- Ад прадзедаў спакон вякоў (этнаграфічны квэст)
Вучні 5-х - 10-х класаў паглыбілі свае веды па розных аспектах гісторыі горада, паспрабавалі расчытаць старадаўнія рукапісныя дакументы, вызначыць функцыі прадметаў побыту з этнаграфічнай калекцыі музея.