Музей арыентаваны на разнастайныя формы працы з навучэнцамі гімназіі дзеля вырашэння наступных задач:
- лепшага засваення імі адпаведных тэм вучэбных прадметаў “Сусветная гісторыя”, “Гісторыя Беларусі”, “Грамадазнаўства”, “Геаграфія”, а таксама факультатыўных заняткаў “Гродназнаўства”;
- фарміравання ў гімназістаў даследчыцкіх кампетэнцый праз распрацоўку праектаў навукова-даследчага характару;
- выхавання ў гімназічнай моладзі патрыятызму, грамадзянскасці, павагі і любові да роднай мовы, культуры, гісторыі, культурна-гістарычнай спадчыны Гродна і Беларусі.