Другой часткай нашай вандроўкі з’яўляецца знаёмства з успамінамі пра вайну, якімі падзяліліся старажылы і ветэраны Дзевятоўкі. Школьнікі на працягу 2005 – 2009 гадоў запісалі каля трох дзясяткаў сямейных гісторыі і успамінаў, якія закранаюць самыя розныя аспекты ваенага ліхалецця – мабілізацыю, эвакуацыю, баявыя дзеянні, штодзённае жыццё на акупаванай тэрыторыі, прымусовы вываз людзей на працу ў Германію, партызанскую і падпольную барацьбу і г.д. На аснове гэтых матэрыялаў, якія захоўваюцца ў нашым школьным музеі, навучэнцы пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Дзятчык Людмілы Васільеўны стваралі даследчыя работы. З фрагментамі адной з іх мы прапаноўваем вам пазнаёміцца:
Белуш Кацярына, Сайчук Юлія: “Вялікая Айчынная вайна вачыма юных сведкаў (па ўспамінах жыхарак Дзевятоўкі)” (навуковы кіраўнік: Дзятчык Л.В.); Шока Кацярына – працяг даследавання тэмы.