Наша вандроўка па старонках гісторыі Другой Сусветнай вайны, адлюстраваных у экспазіцыі школьнага музея гімназіі № 6 г.Гродна “Жывая гісторыя горада (мікрараён Дзевятоўка)” завяршылася. Спадзяёмся, што Вы не толькі паглыбілі свае веды і ўяўленні пра гэту самую страшную ў гісторыі чалавецтва вайну, але змаглі зразумець яе трагізм у лакальным і “ачалавечаным” вымярэнні. Мы імкнуліся раскрыць не толькі саму тэматыку, але паказаць інструментарый даследчай дзейнасці – якім чынам будуюцца работы даследчага характару. На прыкладзе работ нашых гімназістаў пра вайну вы змаглі ўявіць такія аспекты навукова-даследчай працы, як пастаноўка мэты і задач, пошук крыніц, фармуліроўка факталагічных і аналітычных высноў, выхад на практычнае значэнне праведзенага даследавання.