Музейны квэст-экскурсія на тэму: “Другая Сусветная вайна ў лёсе Дзевятоўкі”
Аўтары распрацоўкі:
Соркіна Іна Валер'еўна, настаўніца гісторыі;
Наско Юлія Леанідаўна, настаўніца інфарматыкі;
Янулевіч Уладзіслав Юр'евіч, вучань 11Б класа.
Крыніцы:
- матэрыялы школьнага музея “Жывая гісторыя горада (мікрараён Дзевятоўка)”;
- матэрыялы даследчых работ навучэнцаў гімназіі, прысвечаных малавядомым старонкам гісторыі Другой Сусветнай вайны, якія закранулі Дзевятоўку, адбіліся на лёсах яе жыхароў:
Шніп Антон, Янулевіч Уладзіслаў: “Прадзед у польскім мундзіры: нашы землякі ў польскіх вайсковых фарміраваннях” (навуковыя кіраўнікі: Соркіна І.В., Янулевіч Н.І.);
Герасюк Аляксей, Гулевіч Валерый: “Маёнтак Станіславова як месца памяці баёў за Гродна ў ліпені 1944 гг.” (навуковы кіраўнік: Соркіна І.В.).
КВЭСТ-МАРШРУТ
Тэма Другой Сусветнай вайны таксама знайшла адлюстраванне ў экспазіцыі і дзейнасці нашага музея. Прапаноўваем вашай увазе музейную квэст-экскурсію. Знаёмства з прадстаўленымі матэрыяламі дазволіць вам глыбей пазнаць гісторыю гэтых трагічных і гераічных старонак нашай мінуўшчыны. Мы прапаноўваем квэст-вандроўку па гэтай складанай тэме праз прызму “жывой гісторыі”, робячы акцэнт на лёсах звычайных людзей. Гэта дазваляе перажыць незвычайныя хвіліны духоўна-эмацыйнага яднання з мінулым, у чым і палягае сутнасць ідэі “жывой гісторыі”.
Пасля праходжання ўсіх этапаў нашай віртуальнай вандроўкі, будзе віктарына з некалькіх пытанняў.
Жахі вайны жыхары Гродна адчулі ўжо ў верасні 1939 г., адразу пасля нападу Германіі на Польшчу. Першыя нямецкія бомбы ўпалі на Гродна ўжо 1 верасня. З першага дня вайны гінулі людзі… Многія гродзенцы, а таксама жыхары Дзевятоўкі, прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на фронце на самым пачатку Другой Сусветнай вайны. Пра гэта праз прызму лакальнай (сямейнай гісторыі) распавядае першы этап нашай экскурсіі:
І. Нашы землякі ў польскім войску на пачатку вайны
“Жывая гісторыя” вайны праз знаёмства з вусна-гістарычнымі крыніцамі (успаміны, інтэрв’ю са сведкамі і/або ўдзельнікамі мінулых падзеяў) прапаноўваецца вашай увазе ў другой частцы нашай вандроўкі. Вы пачуеце “галасы мінулага” – сведчанні пра вайну жанчын, якія жылі і/ці цяпер жывуць на Дзевятоўцы:
ІІ. Вялікая Айчынная вайна вачыма юных сведкаў (па ўспамінах жыхарак Дзевятоўкі)
Заключны этап вандроўкі па старонках гісторыі мінулай вайны звязаны з вызваленнем нашага горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы аднаўляем падзеі, якія адбываліся ў раёне Дзевятоўкі, маёнтка Станіславова і цаглянага завода:
ІІІ. Дзевятоўка ў баях за Гродна ў ліпені 1944 года
Пытанні віктарыны, якія мы прапануем у завяршэнне квэста-экскурсіі, акцэнтуюць увагу на асноўных аспектах тэмы.