Шуфлік

Шуфлік, сярэдзіна ХХ ст. Прылада для веяння абмалочанага збожжа. Лѐгкая драўляная лапатка (даўжыня 35 см, шырыня 12 см) з кароткай ручкай. Зроблены з суцэльнага кавалка дрэва (бярозы, асіны, вольхі, ліпы, вярбы). Дно ўвагнутае (выдзеўбанае).