Калаўрот

Калаўрот - прылада для механізаванага прадзення льну і воўны ў хатніх умовах. Тып калаўрота – стаяк. Рабочыя часткі: кола, педаль, якой кола прыводзілася ў рух, прадзільны апарат (г. зн. шпулькі для намотвання пражы, злучанай шнурамі з вялікім колам). Кола знаходзіцца пад прадзільным апаратам.