Качалкі

Качалкі, 1915–1920 гг. ХХ ст. Прыстасаванні для разгладжвання тканых вырабаў (бялізны, адзення). Накручаны на качалку (даўжынѐю 77 см, дыяметр 4 см) выраб валкавалі валком. Валок – прамы драўляны брус з ручкай (даўжыня 65 см, шырыня 10 см) з нарэзанымі ўпоперак трапецападобнымі зубцамі знізу.