Вілкі

Вілкі, сярэдзіна ХХ ст. Хатні бытавы (пячны) інвентар. Лакальная назва – ухваты. Паўкруглы жалезны рагач (ухват), насаджаны на доўгае, драўлянае цаўѐ. Служыць для падхвату гаршкоў, чыгункоў, якія ставяць у печ або дастаюць з яе. Вілкі займаюць месца каля печы ў качарэжніку, разам з качаргой, чапялой і іншым пячным інвентаром.