Матавіла

Прылада для змотвання і размотвання маткоў пражы. Лакальныя назвы моташка, вітуха. Найбольш пашыраным было матавіла, якое ўяуляла сабой невялікі драўляны стрыжань з перпендыкулярна прымацаванымі брускамі на абодвух канцах. Сустракалася таксама вілкападобнае матавіла - з аднаго боку стрыжань меў натуральную развілку, а з другога - умацаваны брусок. Прынцып работы на абодвух матавілах аднолькавы: трымаючы ў левай руцэ стрыжань і паварочваючы яго то ўлева, то ўправа, правай рукой намотвалі пражу на брускі. Для размотвання пражы з матка ў клубок служыла спец. Матавіла-размотыч: брусковы крыж з дзіркамі для калкоў, на якія надзявалі маток, свабодна круціўся на стрыжні, які ніжнім канцом нерухома мацаваўся на падстаўцы. У некаторых мясцовасцях яго прымацоўвалі да сцяны або ўстаўлялі ў дзірку ў лаве ці ўслоне . 

3d мадэль